рачны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да ракі. Рачная вада. Рачны бераг. Рачны пясок. □ Вопратка на людзях была мокрая, забруджаная, з прыліпшай да яе зямлёй, торфам, рачным глеем. Шамякін. // Які жыве ў рацэ. Рачная рыба. Рачны акунь.
2. Прызначаны для плавання па рацэ, звязаны з работай на рацэ. Рачны транспарт. Рачны вакзал. Рачны млын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вар’я́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы вар’яту; такі, як у вар’ята. Вар’яцкі смех. Вар’яцкія вочы. □ [Іван] прахапіўся адразу і ў тое ж імгненне пачуў недарэчны вар’яцкі крык. Быкаў.
2. Неразумны, шалёны; дзікі. Вар’яцкія ідэі, планы.
3. перан. Разм. Які характарызуецца крайняй ступенню праяўлення, выключны (па сіле, велічы, напружанасці). Вар’яцкая злосць. □ Мы перамаглі буру, вар’яцкую сілу стыхіі і хутка паднімем парус зваротнага плавання. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбушава́цца, ‑шуюся, ‑шуешся, ‑шуецца; зак.
1. Пачаць моцна бушаваць; стаць бурным (пра стыхійныя з’явы). Пажар разбушаваўся. □ Уначы навальніца разбушавалася зноў. Карпаў. [Акіян] на другі дзень нашага плавання разбушаваўся і злосна са стогнам кідаў на цеплаход свае магутныя хвалі. Філімонаў.
2. перан. Разм. Пачаць буяніць, раз’ятрыцца. [Комлік] чакаў, што Кашын разбушуецца, учыніць скандал, але той толькі спахмурнеў на міг і падаўся ў кухню рыхтаваць закуску. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыль¹, -ю, мн. -і, -яў, м.
1. Сукупнасць характэрных рыс, блізкасць выразных мастацкіх прыёмаў і сродкаў, што абумоўліваюць сабой адзінства якога-н. напрамку ў творчасці.
Нацыянальны с. у жывапісе.
Архітэктурныя стылі.
2. Метад, характар, сукупнасць прыёмаў якой-н. работы, дзейнасці, паводзін.
С. кіраўніцтва.
Вольны с. плавання.
3. Сукупнасць прыёмаў выкарыстання моўных сродкаў для выказвання тых ці іншых ідэй, думак у розных умовах маўленчай практыкі.
С.
Івана Мележа.
Публіцыстычны с.
Навуковы с.
|| прым. стылісты́чны, -ая, -ае і стылявы́, -а́я, -о́е.
Стылістычныя памылкі.
Стылістычны прыём.
Стылявыя катэгорыі.
Стылявая дасканаласць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пла́вание в разн. знач. пла́ванне, -ння ср.;
шко́ла пла́вания шко́ла пла́вання;
пла́вание сажёнками пла́ванне на сажо́нках;
пла́вание бра́ссом пла́ванне бра́сам;
пла́вание кро́лем пла́ванне кро́лем;
кабота́жное пла́вание кабата́жнае пла́ванне;
да́льнее пла́вание далёкае пла́ванне;
кругосве́тное пла́вание кругасве́тнае пла́ванне;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Плаўні́к 1 ’орган руху ў рыб і водных жывёл’ (ТСБМ). З рус. плавни́к ’тс’, якое ўзнікла нядаўна як навуковы тэрмін, яшчэ ў “Поўным руска-польскім слоўніку” (Варшава, 1894 г.) польск. pletwy (сучаснае płetwa) адпавядае рус. пла́вательные перья, як і ў Даля (3, 118).
Плаўні́к 2 ’вуда’ (Жд. 3). Няясна. Малаімаверна, каб слова ўтварылася з польск. pławnik ’паплавок у вуды’ — наватвор з 1908 г. (Банькоўскі, 2, 621), у выніку пераносу значэння з часткі на цэлае.
Плаўні́к 3 ’рыбацкі човен’ (Бяльк.). Утворана пры дапамозе суф. ‑(н)ік ад польск. pławny ’прыдатны да плавання’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́мпел, ‑а, м.
1. Раздвоены на канцы, доўгі і вузкі флаг, які паднімаецца на ваенных суднах у часе плавання як адзнака іх дзяржаўнай прыналежнасці. // Вузкі прадаўгаваты або трохвугольны флажок. У Тані быў пераходны вымпел лепшай даяркі раёна, маленькі чырвоны сцяжок на кароценькім дрэўку. Дуброўскі.
2. Невялікі цыліндр з доўгай яркай стужкай, прызначаны для скідвання з самалётаў ці верталётаў данясенняў, карэспандэнцыі і пад. // Металічны дыск з малюнкам, адбіткам як сімвал чаго‑н. Вымпел на Месяцы.
[Гал. wimpel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
флот, ‑у, М флоце, м.
1. Сукупнасць суднаў (аб’яднаных па тыпу, прыналежнасці, раёну плавання і пад.). Пару сны флот. Гандлёвы флот. □ Тут жа даецца заказ на тэрміновую тэлефонную размову з начальнікам Віцебскага ўпраўлення рачнога флоту тав. Прадонам. Грахоўскі.
2. Састаўная частка ўзброеных сіл дзяржавы, прызначаная для вядзення ваенных дзеянняў на водных прасторах. Ваенна-Марскі Флот.
•••
Паветраны флот — сукупнасць ваенных або грамадзянскіх лятальных апаратаў; авіяцыя.
Чырвоны Флот — назва Савецкіх ваенна-марскіх сіл з 1918 па 1946 г.
[Гал. vloot.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ласт 1, ‑а, М ‑сце, м.
1. Відазмененая канечнасць некаторых водных жывёл, птушак (марскіх чарапах, пінгвінаў, цюленяў і пад.), пальцы якой злучаны перапонкай. Маржы зарохкалі, заварушыліся і павярнулі да людзей, нязграбна рухаючы сваімі ластамі-лапамі. Маўр.
2. пераважна мн. (ла́сты, ‑аў). Прыстасаванне ў выглядзе вясла для палягчэння плавання пад вадой, якое надзяваецца на ногі плыўца. Віця прыладзіў да ног белагаловага [хлопчыка] ласты .. і падаў, нарэшце, маску. Гамолка.
ласт 2, ‑а, М ‑сце, м.
Адзінка вымярэння вагі карабельнага грузу, неаднолькавая ў розных краінах і ў дачыненні да розных грузаў.
[Ад гал. last — груз.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пучо́к 1 ’лытка’ (ЛА, 3). Ад пук ’выступ’, параўн. спалучэнне пучок лыткі ’мяккая частка лыткі’ (там жа).
Пучо́к 2 ’верацяно пражы’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да пук ’пукатасць, выпукласць’, што характарызуе знешні выгляд напрадзенага.
Пучо́к 3 ’сноп сцяблоў (ільну, канапель і інш.); мера канопляў’ (Яшк. Мясц.; Сл. ПЗБ), сюды ж пучкі́ ’паплаўкі, зробленыя з бізунніку і прыстасаваныя для плавання на іх’ (Янк. 1). Памянш. да пук ’вязка, сноп’.
Пучо́к 4 ’драўляная або металічная падстаўка ў падсядзёлку’ (Касп.; рагач., Сл. ПЗБ), пучкі́ ’падсядзёлак’ (Янк. 1). Да пук ’выступ’.
Пучо́к 5: шляхтичей крестьяне зовуть пучками, если они живут на одзиночцы (віц., Шн. 3), параўн. пучо́к ’заможны селянін’ (Мат. Смал.). Да пук (гл.), паралельнае да рус. дыял. пу́чка ’поўны, тоўсты чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)