Мірусце́ць ’імжэць’ (ТС). З морась ’імжа’ (гл.) з устаўным ‑г‑ (гл. Карскі, 1, 360). Магчыма, аналагічным будзе рус. ярасл. мо́рость, мо́рост ’шэрань, іней’, мо́росно ’хмурна, туманна’. Аб пераходзе о > і гл. Карскі, 1, 159–160.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабе́рыць ’замучыць’ у сказе: Гэта боль пераберыць мяне (мядз., Жыв. сл.). Да пера- (гл.) і ⁺бе́рыць, якое, відаць, генетычны суадносіцца з бароць (гл.). Аб пераходзе о > е па нявытлумачаных прычынах гл. Карскі, 1, 154–158.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мелава́ць, мелова́ць ’гнесці, таптаць, мясіць’ (ТС). Польск. велікапольск. międlowac ’церці лён’, варм.-мазур. tarlica międlowna ’церніца’. Утворана ад наз. mędlo, якое да męti ’мяць, мясіць’. Аб пераходзе ę > бел. я > е гл. Карскі, 1, 104–105.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перахрысці́цца, ‑хрышчуся, ‑хрысцішся, ‑хрысціцца; зак.

1. Зрабіць рукой знак крыжа над сабой. Старая паляшучка, знахарка Мар’я, набожна перахрысцілася, падняўшы вочы на абраз. Колас. Каля развілкі на вёску.. стары зняў шапку і перахрысціўся. Бажко.

2. Ахрысціцца занава пры пераходзе ў іншую хрысціянскую веру. — А ёсць у нас і свае цыганы — Сулімы. Калісьці іх дзед ці прадзед перахрысціўся ў нашу веру, купіў зямлю. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лю́ра ’ліра, беларускі народны струнны музычны інструмент з клавішамі і корбай’ (Мал.). Да лі́ра (гл.). Пераход і > ю адбыўся, відаць, на бел. тэрыторыі, а не працяг ст.-грэч. λύρα ’ліра, лютня’. Аб такім пераходзе гл. Карскі (1, 225).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́тар ’клопаты; цяжкая, непрыемная праца’ (Нас.). Да мы́та (гл.) ’плата, пошліна’ і ад яго рус. мы́та́рь > мы́тарство, мыта́рить ’мучыць, мардаваць, марыць, пакутаваць’. Аб пераходзе ы > у гл. Карскі, 1, 237–239.

Мута́р ’падманшчык, ілгун’ (бяроз., Шатал.). Да муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жарт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

1. Забаўная выхадка, востры дасціпны выраз.

На вяселлі гучаў смех і сыпаліся жарты за жартамі.

2. Кароткае апавяданне са смешным, забаўным зместам.

3. Невялікая камічная п’еса.

П’еса-ж. у адной дзеі.

4. у знач. прысл. жа́ртам. Не сур’ёзна, для забавы.

Сказаць жартам.

Без жартаў — усур’ёз.

Жарты на (у) бокужыв. як папярэджанне аб пераходзе да сур’ёзнай справы.

Не жарты — пра што-н. важнае.

Не на жарт — вельмі сур’ёзна.

|| памянш. жа́рцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тут¹, прысл.

1. У гэтым месцы.

Тут многа ягад.

Тут пабудуем дом.

2. У гэты час, у гэты момант.

А тут і бацька зайшоў у хату.

3. у знач. часц. У спалучэнні з займеннікамі і прыслоўямі «як», «які», «дзе», «куды», «калі» ўжыв. ў рытарычных пытаннях для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання.

І як тут яму не верыць? І дзе тут дзенешся?

4. у знач. часц. Выкарыстоўваецца пры пераходзе да якой-н. тэмы, прыкладу.

Тут мы ўбачылі, што вярнуўся гаспадар.

Тут жа (разм.) — адразу ж.

Тут як тут (разм.) — адразу, раптоўна з’явіўся, аказаўся і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лагаззё ’ламачча’ (карэліц., Шатал.) у выніку замены пачатковага р: параўн. рагаза, рагіза ’рагацце’, рагазіна, ра‑ газу́ліна ’сукаватая палка, ламачына, сук’ (Юрч.), рагазою ’грудай, кучай, няскладна’, рагазу́лька ’разгірака’ (Гарэц.), ушац. рагаззё ’сукаватыя галіны’ (Свяжынскі, вусн. паведамл.). Аб пераходзе р у л гл. Карскі, 1, 315.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́рмнік ’кормны кабан’ (ТСБМ, ТС, З нар. сл., Шат., Нар. лекс., Жд. 2). Параўн. серб.-харв. кр̑мак ’кабан’, кр̑мача ’свіння’. Калі ўлічыць, што прыметнік кормны (гл.) таксама адносіцца да кабана, можна гаварыць яшчэ аб праславянскім семантычным пераходзе kъrmiti ’даваць ежу дзеля тлушчу’ > ’карміць кабана’. Параўн. корм (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)