каланізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Гвалтоўна ператварыць (ператвараць) у калонію (у 1 знач.).

2. Засяліць (засяляць) свабодныя землі перасяленцамі, каланістамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансалідава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.

Кніжн.

1. Умацаваць (умацоўваць), аб’яднаць (аб’ядноўваць), згуртаваць (згуртоўваць).

2. Ператварыць (ператвараць) кароткатэрміновыя дзяржаўныя даўгавыя абавязацельствы ў доўгатэрміновыя. Кансалідаваць пазыку.

[Ад лац. consolidare — умацоўваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асімілява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., каго-што.

1. Прыпадобніць (прыпадабняць) сабе; ператварыць (ператвараць) адно ў другое, падобнае да яго.

2. Спец. Засвоіць (засвойваць). Асіміляваць вуглярод паветра. Асіміляваць умовы знешняга асяроддзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ністо́жыць ’знішчаць’ (ТС). Відаць, з Зніштожыць з распадабненнем зычных, што ў сваю чаргу з нішто (гл.), г. зн. ’ператвараць у нішто’, аднак больш верагодна, што зыходнай формай было ст.-слав. ннчьтоѫе ’нічога’, адкуль і рус. дыял. нинтожить (КЭСРЯ, 465).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэарганізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Унесці (уносіць) змены ў структуру, арганізацыю чаго‑н.; ператварыць (ператвараць). Рэарганізаваць партызанскі атрад у брыгаду. □ — Рзарганізавалі МТС, калгасы купілі машыны, няхай бы самі калгасы і рамонтам займаліся, — заўважыў Павел. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́віць, плаўлю, плавіш, плавіць; незак., што.

Ператвараць цвёрдае цела ў вадкае шляхам награвання. Хочаш, плаў руду — чакаюць домны, Хочаш — ураджайнасць уздымай! Броўка. Вясна звінела ў парках раўчукамі, Шчапала лёд і плавіла снягі. Калачынскі. // Атрымліваць метал у выніку такога працэсу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ні́шчыць ’даводзіць да галечы’ (Нас.), ’знішчаць, зніштажаць, губіць, спусташаць, прымяншаць’ (Гарэц.), ’спусташаць’ (Яруш.), ’знішчаць’ (Шат., Бяльк.), нішчыцца ’гінуць, прападаць’ (ТС), укр. нищити ’спусташаць, знішчаць’, польск. niszczyćператвараць у нішто, марнаваць, знішчаць, спусташаць’. Выводзяць з прасл. *nīsti̯‑ (гл. нішчэ́ць) (Брукнер, 364; Фасмер, 3, 77), што ўзыходзіць да *ničьto, гл. нішто (ESSJ SG, 2, 489).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

газіфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

1. Ператварыць (ператвараць) цвёрдае ці вадкае паліва ў гаручы газ. Газіфікаваць торф.

2. Забяспечыць (забяспечваць) прадпрыемствы, кватэры і пад. газам для асвятлення і ацяплення. У гэтым годзе ў горадзе намечана газіфікаваць 5 тысяч кватэр. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філасо́фскі, -ая, -ае.

1. гл. філасофія.

2. Уласцівы філосафу (у 2 знач.); спакойны, разважлівы, удумлівы.

Філасофскія адносіны да справы.

3. перан. Глыбакадумны, сур’ёзны (разм.).

Рабіць з філасофскім выглядам.

4. У аснову якога пакладзена глыбокая ідэя (кніжн.).

Філасофская паэма.

Філасофскі камень — згодна з уяўленнямі сярэдневяковых алхімікаў, фантастычнае цудадзейнае рэчыва, якое можа ператвараць металы ў золата, вылечваць усе хваробы, вяртаць маладосць і г.д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

найле́пшы, ‑ая, ‑ае.

1. Самы лепшы. Рэч найлепшай якасці. □ Розум — найлепшае багацце. Прыказка.

2. у знач. наз. найле́пшае, ‑ага, н. Самае лепшае. Марыць аб найлепшым. □ Чалавек, безумоўна, нараджаецца дзеля таго, каб упрыгожваць зямлю, ператвараць яе паводле сваіх уяўленняў аб найлепшым. Карпаў.

•••

Усяго найлепшага — развітальнае нежаданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)