кро́кус, ‑у, м.

1. Травяністая паўднёвая расліна сямейства касачовых; шафран (у 1 знач.).

2. Парашок вокісу жалеза шафранавага колеру, які скарыстоўваюць для паліроўкі шкла, металаў і пад.

[Лац. crocus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пеларго́нія, ‑і, ж.

Паўднёвая расліна сямейства гераніевых з моцна пахучымі лісцямі, каляровымі кветкамі і падоўжнымі пладамі, якія па форме нагадваюць бусліную дзюбу; вырошчваецца і як дэкаратыўная расліна.

[Ад грэч. pelargos — бусел.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́ка, ‑і, ДМ юцы, ж.

1. Паўднёвая вечназялёная дрэвавая расліна сямейства агававых, што разводзіцца як дэкаратыўная.

2. Валокны гэтай расліны, з якіх вырабляюць канаты, рагожы і пад.

[Ісп. yuca з мовы паўднёваамерыканскіх індзейцаў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ака́нт, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.

1. ‑у. Паўднёвая травяністая расліна з вялікім лісцем, размешчаным разеткай.

2. ‑а. Спец. Скульптурнае ўпрыгожанне капітэлі, карніза і пад. у выглядзе лісцяў гэтай расліны.

[Грэч. akanthos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алеа́ндр, ‑а, м.

Паўднёвая вечназялёная расліна сямейства кутравых з вузкім лісцем і вялікімі белымі або ружовымі пахучымі кветкамі. Вялікі ўчастак зямлі быў абсаджаны алеандрамі. Кусты спляліся і ўтварылі жывую вечназялёную агароджу. Шамякін.

[Фр. oleandre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шафра́н, -у, м.

1. Паўднёвая травяністая расліна сямейства касачовых, а таксама рыльцы яе кветак, высушаныя і расцёртыя на парашок, якія выкарыстоўваюцца як вострая прыправа і фарбавальнік.

2. Гатунак яблыкаў.

|| прым. шафра́навы, -ая, -ае і шафра́нны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Шафранавы або шафранны колер (аранжава-жоўты з карычневым адценнем).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́ндра, ‑ы. ж.

Паўднёвая зона арктычнага пояса зямнога шара, якая характарызуецца суровым кліматам, бязлессем, вечнай мерзлатой, беднай расліннасцю. Ілюмінатар адкрываў даволі сумны пейзаж: бясконцую бель тундры, на якой дзе-нідзе кусціліся карлікавыя бярозкі. «Маладосць».

[Ад фін. tunturi — бязлесая плоская вяршыня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сафло́р, ‑у, м.

1. Паўднёвая травяністая расліна сямейства складанакветных, з насення якой атрымліваюць алей, а з суквеццяў фарбу.

2. Чырвоная і жоўтая фарбы, здабытыя з суквеццяў гэтай расліны.

3. Эфірны алей з насення гэтай расліны.

[Гал. saffloer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́ктус ’расліна сям. Cactaceace’ (БРС, ТСБМ). У ТСБМ недакладная дэфініцыя: ’паўднёвая расліна з бязлістым мясіста-сакавітым сцяблом, укрытым калючкамі’. Па-першае, кактусы сустракаюцца ад Канады да Патагоніі, а па-другое, ёсць расліны з нармальна развітым лісцем (род Peireskia). Запазычанне кніжнага характару з ням. Kaktus або англ. cactus, якія ўзыходзяць да грэч. κακτός.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Медаед1 ’мядзведзь’ (Эр.). Магчыма, вельмі старое ўтварэнне накшталт прасл. medvědь ’тс’, якое да мёд і е́сці (гл.). Параўн. новае рус. сарат. медоед ’аматар мёду’, славен. medojèd ’тс’, балг. медун ’мядзведзь’, а таксама ст.-інд. madh(u)vád ’той, хто есць мёд’.

Медае́д2 ’лясная паўднёвая птушка атрада вераб’іных’ (ТСБМ) — калька з лац. meliphagidae ’медаеды’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)