індзе́йцы, -аў, адз. індзе́ец, -дзе́йца, м.
Агульная назва карэнных плямён і народнасцей (за выключэннем эскімосаў і алеутаў), якія насялялі амерыканскі мацярык да паяўлення еўрапейцаў і захаваліся да сённяшняга дня толькі ў некаторых раёнах Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.
|| ж. індыя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. індзе́йскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
санато́рый, ‑я, м.
Спецыяльна абсталяваная для лячэння і адпачынку ўстанова курортнага тыпу. Ля самага мора, у засені густой паўднёвай зеляніны хаваюцца светлыя маленькія домікі. Гэта — дачы дзіцячага санаторыя. Хомчанка.
[Лац. sanatorium ад sano — лячу, вылечваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тамары́кс, ‑а, м.
Дрэва або куст сямейства тамарыксавых з дробнымі кветкамі, сабранымі ў гронкі, расце ў пустынях і стэпах Паўднёвай Еўропы, Афрыкі і Азіі. / ‑у; у знач. зб. Зараснік тамарыксу.
[Лац. tamarix.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чырванаску́ры, ‑ая, ‑ае.
1. З чырвонай або чырванаватай скурай.
2. З цёмна-жоўтай, чырванаватай афарбоўкай скуры (пра індзейцаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі). Чырванаскурыя плямёны. // у знач. наз. чырванаску́рыя, ‑ых. Індзейцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднадво́рац, ‑рца, м.
Гіст. Дзяржаўны селянін асобай групы, якая ўтварылася ў Расіі з патомкаў «служылых людзей», паселеных царскім урадам у 16–18 ст. каля паўднёвай і ўсходняй граніц для іх аховы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тамары́ксавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тамарыкса. Тамарыксавы куст.
2. у знач. наз. тамары́ксавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, якія растуць у стэпах і пустынях Паўднёвай Еўропы, Афрыкі і Азіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нубі́йцы, ‑аў; адз. нубіец, ‑бійца, м.; нубійка, ‑і, ДМ ‑бійцы, мн. нубійкі, ‑біек; ж.
Народнасць, якая жыве ў Афрыцы паміж першым і шостым дарогамі Ніла, у межах паўднёвай і паўночнай часткі Усходняга Судана.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сарацы́ны, ‑аў; адз. сарацын, ‑а, м.; сарацынка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. сарацынкі, ‑нак; ж.
1. У антычных гісторыкаў — качавое племя заходняй і паўднёвай Еўропы.
2. У эпоху сярэдневякоўя — арабы і наогул усе мусульмане.
[Араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раву́н, ‑а, м.
1. Разм. Той, хто многа плача, раве (пра дзяцей).
2. Гукавы сігнальны прыбор на караблі; сірэна.
3. Вялікая, з вельмі звонкім голасам малпа падсямейства шыраканосых, якая насяляе лясы Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
браняно́сец, ‑носца, м.
1. Вялікі браніраваны ваенны карабель з магутнай артылерыяй на борце. Браняносец «Пацёмкін». □ Сёмка-матрос, жартуючы, назваў параход браняносцам. Лынькоў.
2. Млекакормячая жывёліна, накрытая рагавым панцырам з акасцянелых скурных шчыткоў (водзіцца ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)