рэвалюцы́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць рэвалюцыйнага. Рэвалюцыйнасць рабочага класа. Рэвалюцыйнасць паэзіі. □ І рэвалюцыя апраўдала таксама нашу, сацыял-дэмакратычную работу, апраўдала нашу надзею і веру ў ісцінную рэвалюцыйнасць пралетарыяту. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́дзень, -дня, мн. -дні, -дняў, м.

1. Адзінка вымярэння часу, роўная сямі дням, ад панядзелка да нядзелі ўключна.

Панядзелак — першы дзень тыдня.

2. Адрэзак часу ў сем дзён, сямідзённы тэрмін.

Застаўся т. адпачынку.

3. чаго або які. Сем дзён, прысвечаных якому-н. грамадскаму мерапрыемству, прапагандзе чаго-н. і пад.

Т. паэзіі.

|| прым. тыднёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаро́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць аднароднага. Аднароднасць — асноўная адзнака раствораў. □ У паэзіі Багдановіча — у аснове, унутры — адзінства пошукаў, роздуму, працы і — на паверхні — ніякага адзінства почырку, ніякай аднароднасці формы. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упа́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўпадніцтва. Упадніцкая буржуазная літаратура. □ Матывы завядання, тугі, адзіноты, калі яны становяцца ўстойлівымі і выцясняюць усё астатняе, — гэта ўжо атрыбуты ўпадніцкай паэзіі. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парна́с, ‑а, м.

1. (з вялікай літары). Горны масіў у сярэдняй частцы Грэцыі, дзе, паводле міфалагічных уяўленняў, жылі Апалон і музы.

2. перан. Усё, што звязана з паэзіяй; свет паэзіі.

[Грэч. Parnassos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпаха́льны, ‑ая, ‑ае.

Важны, значны; які вызначае эпоху. Сучаснікі і нашчадкі вельмі высока ацанілі яго [Ф. Скарыны] эпахальную дзейнасць. Алексютовіч. Месца і значэнне яго [зборніка Я. Купалы «Шляхам жыцця»] ў гісторыі беларускай дарэвалюцыйнай паэзіі сапраўды эпахальныя. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэвалюцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Удзельнік рэвалюцыйнага руху, рэвалюцыі (у 1 знач.), прыхільнік рэвалюцыйных метадаў барацьбы, носьбіт рэвалюцыйных ідэй.

Прафесійны р. (які прысвяціў усяго сябе рэвалюцыйнай барацьбе).

2. Чалавек, які робіць пераварот, адкрывае новыя шляхі ў якой-н. галіне жыцця, навукі, вытворчасці.

Р. у паэзіі.

|| ж. рэвалюцыяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сутыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. сутыкнуцца.

2. Узаемна дакранацца, датыкацца.

С. спінамі.

3. Мець сумежныя бакі; межавацца.

Луг сутыкаецца з пасевамі жыта.

4. перан. Уступаць у якія-н. адносіны, кантакты з кім-, чым-н.; мець справу з кім-, чым-н.

С. з падатковай інспекцыяй.

С. з перакладам паэзіі.

С. з праблемай выбару.

|| наз. сутыка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

музыка́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны да музыкі; які тонка разумее музыку. Музыкальныя здольнасці. Музыкальная натура.

2. Прыемны для слыху; меладычны. Музыкальны голас. □ Купала як паэт вельмі даражыць музыкальным бокам паэзіі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парэфо́рменны, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да перыяду пасля рэформы. Рэвалюцыйны пафас беларускай дэмакратычнай паэзіі 1905–1907 гадоў з’яўляўся яркім выражэннем незадаволенасці, якая накаплялася ў народных нізах на працягу парэформеннага саракагоддзя. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)