аднамы́снік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і аднадумец. Ты была вельмі патрэбна мне як сябра, як памочнік, як аднамыснік. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакры́ўдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

1. Прычыніць крыўду каму-н.

П. выказваннем.

Мухі не пакрыўдзіць (перан.: пра добрага, спакойнага чалавека).

2. Надзяліць чым-н. у недастатковай ступені, даць менш, чым патрэбна.

Прырода не пакрыўдзіла гэтага чалавека талентам.

Пакрыўджаны богам (пра няўдачлівага, абмежаванага розумам чалавека; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мно́га, прысл.

1. У вялікай колькасці, дастатковай колькасці.

М. гадоў прайшло.

М. ведае.

2. у знач. вык. Больш, чым патрэбна.

Гэтага мне м.

3. (пры выш. ст. і з прыназ. «на»). Значна, у значнай ступені.

М. больш.

На многа раней.

Ні многа ні мала (разм.) — якраз столькі, колькі трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нала́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм. Тое, што і наладка. Трэснулі рысоры, і машыне патрэбна грунтоўная налада пры кузні. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавэ́ндзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. Правэндзіць нанава, яшчэ раз.

2. Правэндзіць усё, многае.

3. Завэндзіць звыш меры, больш, чым патрэбна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недава́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што і чаго.

Узважыць на якую‑н. колькасць, суму і пад. менш, чым належыць, патрэбна. Недаважыць кілаграм збожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. Прагуляць вельмі доўга, звыш меры, больш, чым патрэбна.

2. Згуляць паўторна, яшчэ раз. Перагуляць партыю ў шахматы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бэ́сціцца, бэшчуся, бэсцішся, бэсціцца; незак.

Разм.

1. Аддавацца распусце, распуснічаць. [Лука Якубавіч:] — Вока за.. [моладдзю] патрэбна, увага ёй, каб не бэсцілася залішне. Хадкевіч.

2. Зал. да бэсціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

велікава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху большы, чым патрэбна. Велікаваты каўнер. Велікаватая шапка. // Даволі вялікі. Я ўвайшоў у велікаваты пакой з крыху гарбатаю падлогаю пасярэдзіне. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

необходи́мо

1. безл., в знач. сказ. неабхо́дна; (очень нужно)е́льмі) трэ́ба, (ве́льмі) патрэ́бна;

2. нареч. неабхо́дна; абавязко́ва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)