Ста́лы ‘салідны, дарослы’, ‘грунтоўны’, ‘пастаянны, нязменны’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Федар. 4, Сержп. Прымхі, Варл.). Укр. ста́лий, польск. stały ‘пастаянны, нязменны’, чэш. stalý, славац. stály, серб.-харв. ста́лан, славен. stȃlen ‘тс’. Да стаць, першапачаткова незалежны дзеепрыметнік прошлага часу; гл. Сной₁, 604.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цэйтно́т, -у, М -но́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Недахоп часу на абдумванне чарговых хадоў (пры гульні ў шашкі, шахматы; спец.).

2. перан. Востры недахоп часу ў якой-н. справе.

Пастаянны ц.

|| прым. цэйтно́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паўсядзённы ’штодзённы, пастаянны’ (ТСБМ). З па‑ (< прасл. po‑), ‑усё (< прасл. vьsь‑) і ‑дзённы (< прасл. dьnʼьnьjь). Параўн. ст.-рус. повседенный (повьсьдньныи) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

беспрабу́дны, ‑ая, ‑ае.

Моцны, непрабудны (звычайна пра сон). Вёска, натаміўшыся за дзень, спала глыбокім, беспрабудным сном. Сачанка. // перан. Пастаянны, бесперапынны. Беспрабудны п’яніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асталява́цца ’абсталявацца, прызвычаіцца’ (Гарэц., Др.-Падб., Янк. Мат., Жд.). Утворана з прэфіксам а‑ і суфіксам ‑ява‑ на базе прыметніка сталы ’пастаянны’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кліе́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Пастаянны наведвальнік, пакупнік або заказчык.

Надзейны к. фірмы.

2. Асоба, якая карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса, крэдытнай установы і пад.

К. банка.

|| ж. кліе́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. кліе́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяззме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які на працягу доўгага часу не змяняецца; пастаянны. Бязменны колер. // Пра чалавека, які працяглы час займае адну і тую ж пасаду. Бяззменны старшыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канфедэра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Саюз, аб’яднанне якіх-н. арганізацый.

Сусветная к. працы.

2. Пастаянны саюз дзяржаў, якія захоўваюць незалежнае (суверэннае) існаванне і аб’ядналіся з мэтай каардынацыі асобных пытанняў (знешнепалітычных і ваенных) у сваёй дзейнасці; адпаведная форма дзяржаўнага ўпарадкавання.

|| прым. канфедэраты́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капіта́л, -у, м.

1. Вартасць, якая ў выніку выкарыстання наёмнай рабочай сілы прыносіць прыбавачную вартасць.

Прамысловы к.

Фінансавы к.

Пераменны к.

Пастаянны к.

2. звычайна мн. Грошы, вялікая сума грошай (разм.).

Купіў бы, ды капіталаў не хапае.

◊

Мёртвы капітал — каштоўнасці, маёмасць, якія не прыносяць даходу́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўхі́льны, -ая, -ае.

1. Які не мае адхіленняў ад чаго-н.; пастаянны.

Н. рост вытворчасці.

2. Такі, што нельга парушыць, які не падлягае адвольнаму змяненню; абавязковы.

Н. закон.

3. Непазбежны, які вынікае з абставін; немінучы.

Над кожным злачынцам звісае няўхільная кара.

|| наз. няўхі́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)