саста́ў, ‑таву, м.
1. Сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць адно цэлае; склад. Асноўнай задачай лексікалогіі з’яўляецца планамернае навуковае апісанне слоўнікавага саставу мовы і выяўленне гістарычных заканамернасцей яго развіцця. Гіст. лекс. бел. мовы. Па саставу лічэбнікі падзяляюцца на простыя.., складаныя.. і састаўныя. Граматыка. // Сукупнасць элементаў, якія ўваходзяць у хімічнае злучэнне, рэчыва і пад. Састаў глебы. Састаў крыві.
2. Злучэнне, сумесь, раствор, якія складаюцца з розных элементаў або рэчываў. Састаў для бальзамавання. Лекавы састаў.
3. чаго або які. Сукупнасць людзей, з якіх складаецца які‑н. калектыў, арганізацыя (з колькаснага або якаснага боку). Састаў выканаўцаў спектакля. Састаў бюро. □ Цяпер у саставе мясцовых Саветаў рэспублікі 80648 дэпутатаў, больш за 63 працэнты якіх складаюць рабочыя і калгаснікі. Машэраў.
4. (з азначэннем). Асобы, якія складаюць якую‑н. катэгорыю (па роду службы, прафесіі і пад.). Камандны састаў. Выкладчыцкі састаў. Лётны састаў.
5. Рад счэпленых разам чыгуначных вагонаў, падрыхтаваных для адпраўкі ў рэйс. Таварны састаў. Пасажырскі састаў. □ Састаў з двума паравозамі прагрукатаў па мосце за Дняпро. Грахоўскі. Над самым вухам пранізліва закрычаў паравоз — побач праляскаў таварны састаў. Шамякін.
•••
Асабовы састаў — тое, што і асабовы склад (гл. склад 2).
Рухомы састаў — сукупнасць лакаматываў і вагонаў на чыгунках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рух, ‑у, м.
1. У філасофіі — усеагульная і неабходная ўласцівасць матэрыі, асноўная форма яе існавання.
2. Змяненне становішча прадмета ці яго частак, перамяшчэнне; стан, супрацьлеглы нерухомасці, спакою. Вярчальны рух. Рытмічна рух. // Дзеянне, работа якога‑н. механізма. Вялізная аграмадзіна прыйшла ў рух і загрукатала, як каменедрабілка. Карпаў.
3. Перамяшчэнне ў прасторы ў якім‑н. кірунку. Вайсковы рух на гасцінцы ў тую ноч, можна сказаць, не спыняўся. Чорны. // Дзейнасць таго ці іншага віду транспарту. Трамвайны рух. □ Увесь таварны і пасажырскі рух спыніўся. Лынькоў. На вуліцы быў вялікі рух. Ішлі таксі, аўтобусы, тралейбусы. Няхай. // Язда і хада ў розных кірунках (на вуліцах, дарогах і пад.). З кожным днём рух на дарозе ўзмацняўся. Маўр. Пасля паўдня рух па шашы ажыўляецца. Васілевіч. Вясенняе сонца .. залаціла гарадскія вуліцы. У гэты ранні час, ды яшчэ ў нядзелю, рух быў малы. Корбан.
4. Змяненне становішча цела ці яго частак; жэст. Танцавала Зіна лёгка, папярэджваючы кожны рух партнёра. Шыцік. Яны сачылі за кожным рухам настаўніка. Якімовіч.
5. перан. Унутраны штуршок да якога‑н. дзеяння. Цяжка сказаць, чаму я даверыўся ёй у той момант. Бываюць душэўныя рухі, якія немагчыма растлумачыць. Шамякін.
6. перан. Грамадская дзейнасць, масавыя выступленні, якія ставяць пэўныя мэты. Рух прыхільнікаў міру. Нацыянальна-вызваленчы рух. Рэвалюцыйны рух. Партызанскі рух.
7. Колькаснае ці якаснае змяненне; рост, развіццё. Рух народанасельніцтва.
8. Развіццё дзеяння (у якім‑н. літаратурным творы). Драматычны рух апавядання.
•••
Паступальны рух — рух, пры якім усе пункты цела перамяшчаюцца паралельна адзін аднаму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)