уляце́ць, улячу́, уляці́ш, уляці́ць; уляці́м, улеціце́, уляця́ць; уляці́; зак.
1. у што. З лёту, на ляту пранікнуць куды-н.
Ластаўка ўляцела ў сенцы.
2. у што. Вельмі хутка ўбегчы, уехаць куды-н. (разм.).
У. у хату.
3. у што. Упасці, уваліцца ў што-н. (разм.).
У. у яму.
У. у гразь.
4. безас., каму. Папасці за якую-н. правіннасць (разм.).
Яму ўляцела ад бацькоў.
|| незак. улята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пракі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
1. Кінуць праз што‑н.
2. Злічыць, падлічыць (на лічыльніках). Пракінуць на лічыльніках.
3. Прапусціць, недагледзець. — Пайду, думаю, паўз кусты, ці ўсё сена разбіта, ці не пракінуў хто пракос які. Ермаловіч.
4. і без дап. Кінуўшы, не папасці, прамахнуцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прони́кнуть сов.
1. прані́кнуць; (пройти) прайсці́; (попасть) тра́піць, папа́сці; (просочиться) прасачы́цца; (пробраться) прабра́цца; (прокрасться) пракра́сціся;
2. перен. (распространиться, укрепиться) прані́кнуць, прася́кнуць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пацэліць, уцэліць, трапіць, папасці; угадзіць (разм.); накрыць (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
угоди́ть сов.
1. (услужить) дагадзі́ць (каму, чаму), угадзі́ць (каму, чаму); унараві́ць (каму, чаму);
на всех тру́дно угоди́ть усім ця́жка дагадзі́ць (угадзі́ць, унараві́ць);
2. (попасть куда-л.) разг. тра́піць; папа́сці;
лиса́ угоди́ла в капка́н ліса́ тра́піла ў па́стку;
3. (удариться) разг. уда́рыцца, вы́цяцца, сту́кнуцца;
он угоди́л лбом в дверь ён уда́рыўся (вы́цяўся) ілбо́м у дзве́ры (аб дзве́ры);
4. (бросая, попасть) папа́сці, тра́піць, пацэ́ліць, уцэ́ліць;
угоди́ть ка́мнем в окно́ папа́сці (пацэ́ліць, тра́піць) ка́менем у акно́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папа́даць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Упасці адзін за другім — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Саўка ўпаў у снег. Перапалоханыя канвойныя таксама пападалі. Колас. З-пад каменя выбіваліся дымна-чырвоныя лісткі крапівы, а частаколіны месцамі збуцвелі і пападалі... Сачанка.
папада́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да папасці.
•••
Зуб на зуб не пападае гл. зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апыну́цца ’аказацца ў пэўным месцы, папасці ў пэўнае становішча’; апыні́цца (Яруш., Мядзв., Сцяшк.), апыняцца (Др.-Падб.). Укр. опинитися, дыял. рус. (паўдн., зах.) опынуться ’тс’. Параўн. спыніцца, прыпынак, перапынак, укр. перепинок, спинитися, зупинка ’прыстанак’ і інш. Дзеяслоў утвораны з прыстаўкай о‑ і коранем *pin‑ (гл. пяць 2). Фанетыка ўказвае на магчымасць запазычання слоў з гэтым коранем з украінскай мовы, хаця нельга выключыць узнікнення ы ў выніку альтэрнацыі галосных (мала тыповай). ‑у‑ ўзнікла ў выніку народнаэтымалагічнага разумення суфікса ‑ну‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
накры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак.
1. гл. крыць.
2. каго-што. Пакрыць, закрыць каго-, што-н. зверху.
Н. машыну брызентам.
3. Папасці ў цэль (пры абстрэле, бамбардзіроўцы); знішчыць.
Н. праціўніка артылерыйскім агнём.
4. перан. Ахінуць; ахутаць (пра цемру, туман і пад.).
Ноч накрыла ўсё навокал.
5. Зрабіць дах, страху.
Н. хату шыферам.
6. каго (што). Злавіць, захапіць знянацку на месцы злачынства (разм.).
Н. бандытаў.
◊
Накрыць (на) стол — падрыхтаваць стол для яды, паставіўшы ўсё неабходнае.
|| незак. накрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. накрыва́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Апраме́тная ’пекла’, апраметны ’пякельны, сапраўдны’ (БРС), вопрамець ’хутка’ (Бяльк.); рус. опрометный ’легкадумны’, опрометью ’хутка, шпарка’, опрометывать ’не папасці ў цэль, кінуць няўдала’, опрометнуться ’кінуцца, пабегчы’, смален. вопрымя ’хутка’ (Дабр.), укр. промітний ’спрытны’. Бернекер (2, 40) высунуў думку пра сувязь рус. опрометью з метать, як прымае Фасмер (3, 146) і з пэўнымі ўдакладненнямі Шанскі (КЭСРЯ, 234). Бел. семантыка, аднак, патрабуе далейшых удакладненняў для апраметны, апраметная. Магчыма, з *окромѣшная < кромѣшная; у выніку дээтымалагізацыі. Тьма кромѣшьная ’знешняя цемра’ (адзначаецца ўжо ў Астраміравым евангеллі (1056)), ’месца пакарання нягоднага раба, пекла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падсу́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які падлягае суду, павінен разглядацца ў судзе. Падсудная справа.
2. у знач. наз. падсу́дны, ‑ага, м.; падсу́дная, ‑ай, ж. Той (тая), хто абвінавачваецца ў чым‑н. і знаходзіцца пад судом. У позве было прыпісана папярэджанне, што ў выпадку няяўкі ў паказаны час падсудны будзе арыштаваны і дастаўлены ў суд пад канвоем. Колас.
•••
Сесці (папасці, трапіць) на лаву падсудных гл. сесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)