Мача́йка ’кубак з вадой, у які мачалі пальцы ў час прадзення’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да мача́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ску́рчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. што. Сагнуць, падагнуць.

С. ногі.

2. каго-што. Звесці курчам.

Хвароба скурчыла пальцы.

Раптам мяне скурчыла (безас.).

|| незак. ску́рчваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ску́рчванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрожа́щий

1. прич. які́ (што) дрыжы́ць; які́ (што) трасе́цца; які́ (што) кало́ціцца;

2. прил. дрыжа́чы, дрыго́ткі;

дрожа́щий го́лос дрыжа́чы го́лас;

дрожа́щие па́льцы дрыжа́чыя па́льцы;

дрожа́щий свет дрыго́ткае святло́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

веслано́гія, ‑іх.

Атрад вадаплаўных птушак, у якіх пальцы злучаны перапонкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадмярза́ць, ‑ае; зак.

Адмерзнуць — пра многае. Вушы паадмярзалі. Пальцы паадмярзалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсту́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

1. Перадаць, выканаць, зрабіць, стукаючы па чым-н.

А. такт.

Гадзіннік адстукаў 12 гадзін.

2. Стукаючы, пашкодзіць.

А. сабе ўсе пальцы.

|| незак. адсту́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ску́рчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

1. Сціснуцца ўсім целам, скруціцца.

С. ад холаду.

2. Падагнуцца, сагнуцца.

Пальцы на нагах скурчыліся.

3. Зрабіцца няроўным; скрывіцца, выгнуцца.

Лісце ад марозу скурчылася.

|| незак. ску́рчвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обже́чь сов.

1. абпалі́ць; (кипятком) апа́рыць;

2. (причинить ожог) апячы́, мног. паапяка́ць;

3. (обработать огнём, жаром) техн. абпалі́ць;

4. перен. апячы́, мног. паапяка́ць;

обже́чь себе́ па́льцы апячы́ сабе́ па́льцы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уніза́ць, -іжу́, -іжаш, -іжа; -ізаны; зак., што.

Нанізваючы, навешваючы, пакрыць паверхню чаго-н. вялікай колькасцю якіх-н. прадметаў.

У. ёлку цацкамі.

Ляшчына ўнізана гронкамі арэхаў (перан.). Пальцы, унізаныя пярсцёнкамі (перан.).

|| незак. уні́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лу́скаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. што. Раскусваць, разгрызаць (шкарлупіну) з трэскам.

Л. сланечнік.

2. Утвараць чым-н. кароткія адрывістыя гукі, патрэскваць.

Пальцы лускаюць.

|| аднакр. лу́снуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. лу́сканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)