ускла́сці, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́, -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; -ладзі́; -ла́дзены; зак.

1. каго-што на што. Пакласці на што-н., паверх чаго-н.

У. плуг на калёсы.

2. што на што. Урачыста пакласці.

У. вянок на магілу.

3. што на каго (што). Даручыць што-н. каму-н.

У. адказнасць на каго-н.

Ускласці віну на каго — палічыць вінаватым каго-н.

Ускласці або узваліць на плечы каго, чые, каму — абцяжарыць чым-н. (звычайна працай, клопатамі; разм.).

|| незак. усклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і ускла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Ускладаць надзеі на каго-што (кніжн.) — чакаць ад каго-, чаго-н. ажыццяўлення сваіх надзей.

|| наз. усклада́нне, -я, н. і ускла́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

положи́ть сов.

1. пакла́сці;

положи́те прибо́ры на стол пакладзі́це прыбо́ры на стол;

положи́ть больно́го в больни́цу пакла́сці хво́рага ў бальні́цу;

2. (решить) уст. вы́рашыць; (постановить) ухвалі́ць, пастанаві́ць; (условиться) умо́віцца; (сговориться) згавары́цца;

они́ положи́ли ме́жду собо́й яны́ вы́рашылі (згавары́ліся) памі́ж сабо́й;

3. (предположить) дапусці́ць;

4. (назначить) назна́чыць; даць;

положи́ть ему́ хоро́шую пла́ту назна́чыць (даць) яму́ до́брую пла́ту;

положи́ть за пра́вило узя́ць за пра́віла;

положа́ ру́ку на́ сердце пакла́ўшы руку́ на сэ́рца;

положи́ть на лопа́тки пакла́сці на лапа́ткі;

вынь да поло́жь за́раз жа і дай, вы́мі ды пакладзі́;

положи́ть гнев на ми́лость павярну́ць гнеў на мі́ласць;

положи́ть жизнь за (кого, что) адда́ць жыццё за (каго, што);

положи́ть коне́ц (нача́ло) чему-л. пакла́сці кане́ц (пача́так) чаму-небудзь;

положи́ть в карма́н пакла́сці ў кішэ́нь;

положи́ть на ме́сте пакла́сці на ме́сцы;

разжева́ть и в рот положи́ть разжава́ць і ў рот пакла́сці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ву́звалак ’брус у калёсах, што ляжыць на пярэдняй восі’ (навагр., Шатал.). Гл. ву́залавак ’тс’, магчымы ўплыў з боку дзеяслоўных форм тыпу узваліцьпакласці што-небудзь цяжкае’, узвалачы ’сцягнуць наверх і інш.’; падабенства да узвалак ’высокае, узвышанае месца’, відаць, выпадковае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гало́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ло́вак, ж.

1. гл. галава.

2. Шарападобны плод або прадаўгаватае суквецце раслін.

Г. канюшыны.

Г. лёну.

3. толькі мн. Пярэдняя частка саней.

Пакласці мяшок у галоўкі.

4. толькі мн. Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні.

Паставіць у ботах новыя галоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заснава́ць 1, ‑сную, ‑снуеш, ‑снуе; ‑снуём, ‑снуяце; зак., што.

1. Пакласці пачатак чаму‑н., стварыць што‑н. Заснаваць таварыства. Заснаваць калгас. □ Рэспубліку шчасця народ заснаваў, Аб шчасці здабытым народ заспяваў. Чарнушэвіч.

2. на чым. Зрабіць на аснове чаго‑н., пакласці ў аснову што‑н. Заснаваць планы на разліках.

3. Пакрыць, зацягнуць якую‑н. паверхню чым‑н., плетучы, снуючы. Нейкі вялікі павук заснаваў акно. Баранавых.

заснава́ць 2, ‑сную, ‑снуеш, ‑снуе; ‑снуём, ‑снуяце; зак.

Пачаць снаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тушы́раваць, ‑рум, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.

Спец.

1. У французскай барацьбе — пакласці (класці) праціўніка на лапаткі.

2. Злёгку ўдарыць (удараць) жывёліну пры дрэсіроўцы, у час цыркавога выступлення і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыкла́сці, прыклада́ць, прыкла́двацьпакласці, прыціснуць; дадаць, далучыць; прыдумаць, дадаць ад сябе’ (ТСБМ; ваўк., Сл. ПЗБ; Ял., ТС), з іншай семантыкай — прыкла́дваць ’распальваць, раскладаць агонь’, прыкла́даваць цяпло ’раскладаць агонь’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. прикладывати ’даваць частку чаго-небудзь’ (Ст.-бел. лексікон). Да кла́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перахітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Перамагчы хітрасцю, абхітрыць. Хлопцы браліся дужацца і, падскакваючы, нібы два пеўні, намагаліся адзін аднаго перахітрыць, падставіць ножку і пакласці, як кажуць, на абедзве лапаткі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыткну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. што. Злёгку дакрануцца чым-н. да каго-, чаго-н., прыкласці на момант.

2. што. Змясціць, пакласці.

П. яшчэ адзін ложак у пакоі.

3. перан., каго (што). Прыладзіць на якую-н. пасаду, месца, працу (разм.).

П. у горад.

|| незак. прытыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце; зак., чаго.

Вырабіць тканнем у якой‑н. колькасці. Ніхто за .. [Лісавету] не напрадзе, не патчэ, а мужчын трэба адзяваць, ды і сабе ў скрыню нейкае палатно пакласці. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)