Тасава́ццападыходзіць, дапасоўвацца’ (брасл., Сл. ПЗБ). Відаць, набліжанае да стасава́цца ’знаходзіцца ў адпаведнасці’ (гл.), успрынятага як прыставачнае ўтварэнне. Сюды ж, магчыма, тасаваць ’раўняць’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́заў, ‑зава, м.

Частка павозкі, экіпажа, аўтамашыны і пад., якая служыць для размяшчэння людзей або грузаў. У кузаве на бакавых лаўках сядзела поўна лётчыкаў. Грамовіч. Падыходзіць самазвал з поўным кузавам зеляніны. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даспадо́бы, прысл.

Падабаецца, падыходзіць, па густу. Усё тут даспадобы, Усё на лепшы густ: Сасонкі — небаскробы, Каліны нізкі куст. Матэвушаў. Твар жанчыны ўспыхнуў чырванню, відаць было, што ёй не даспадобы прыйшлося сказанае Сяргеем Іванавічам. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жагна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Уст.

1. Хрысціць крыжам каго‑, што‑н. Арцыбіскуп падыходзіць да апосталаў, жагнае іх і працягвае руку да кароны. Клімковіч.

2. Благаслаўляць. — Йдзі, сыночку, я жагнаю З ворагамі біцца... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матэрыялі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Паслядоўнік філасофскага матэрыялізму.

2. Разм. Чалавек, які вузка практычна адносіцца да рэчаіснасці і адмаўляе ўсё ідэальнае, узвышанае. // Той, хто падыходзіць да ўсяго з пункту гледжання матэрыяльных выгад для сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыпа́жны, ‑ая, ‑ае.

Які адпавядае якому‑н. вобразу, ролі; які падыходзіць для якога‑н. вобраза, ролі. А хлопец — той прыгожы быў проста тыпажнай, проста хоць на плакат ці ў кінафільм пра маладых рабочых, прыгажосцю. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надыха́нка ’хлеб з цеста, замешанага грэцкай мукой на аржаной рошчыне’ (мядз., Нар. сл.). Відаць, да дыхацьпадыходзіць, уздымацца (пра хлеб)’, семантычная паралель — пышка, пышны ад пыхаць (гл. Фасме, 3, 422).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасава́цьпадыходзіць, адпавядаць каму-, чаму-н.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), драг. пасува́тэ ’тс’ (Лучыц-Федарэц) запазычаны з польск. pasować ’тс’, якое з ням. passen ’тс’ (Варш. сл., 4, 78).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

масць, ‑і, ж.

1. Колер шэрсці ў жывёлы і пер’я ў птушак. Карнікі ўз’ехалі на двор. Пад пярэднім, паручнікам, аж гарцавала танканогая, блішчастай гнядой масці кабыліца. Скрыган. Калгаснік меў курэй багата: Стракатых, шэранькіх, чубатак, — Ну, словам, — рознай масці... Валасевіч.

2. Адна з чатырох частак, на якія дзеліцца калода ігральных карт паводле колеру і формы ачкоў. Званковая масць.

•••

Адной масці — аднолькавыя ў якіх‑н. адносінах.

Пад масць (не пад масць)падыходзіць (не падыходзіць).

Усіх (розных) касцей — розных відаў, напрамкаў і поглядаў (звычайна аб палітычных праціўніках).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павярхо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не дае глыбокага аналізу, не закранае глыбока чаго‑н., несур’ёзны. Павярхоўная трактоўка вобразаў. Павярхоўнае знаёмства. Павярхоўнае ўражанне. // Які не ўваходзіць глыбока ў сутнасць справы, падыходзіць да ўсяго несур’ёзна (пра чалавека). Павярхоўны наглядала нік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)