канве́нцыя, ‑і, ж.

Міжнародны дагавор, пагадненне па якіх‑н. спецыяльных пытаннях. Заключыць канвенцыю. Рыбалоўная канвенцыя. Паштовая канвенцыя. Канвенцыя аб забароне бактэрыялагічнай зброі.

[Ад лац. conventio — дагавор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

соглаше́ние ср., в разн. знач. пагадне́нне, -ння ср.; (согласие) зго́да, -ды ж.;

прийти́ к соглаше́нию с ке́м-л. прыйсці́ да пагадне́ння з кім-не́будзь;

торго́вое соглаше́ние гандлёвае пагадне́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамо́ўленасць, ‑і, ж.

Пагадненне, дасягнутае ў выніку перагавораў. У гэтым годзе, па дамоўленасці праўлення калгаса з прамкамбінатам, цагельны завод пачаў працаваць раней звычайнага. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заключы́ць, -ючу́, -ю́чыш, -ю́чыць; зак.

1. са злуч. «што» і без дап. Зрабіць вывад.

Урач заключыў, што ў хворага запаленне лёгкіх.

2. што. Прыняць, падпісаць.

З. пагадненне.

З. дагавор.

|| незак. заключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. заключэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перадумова ’папярэдняя ўмова; зыходны пункт якога-небудзь разважання’ (ТСБМ). Калька з польск. przedugoda ’папярэдняя дамова, пагадненне’. Да пе́рад і ўмова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чатырохбако́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае чатыры бакі; размешчаны з чатырох бакоў. Чатырохбаковая вежа. Чатырохбаковая прызма.

2. З удзелам чатырох бакоў. Чатырохбаковая згода. Чатырохбаковае пагадненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міралюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які любіць мір, згоду, не схільны да сваркі, вайны. Міралюбівыя краіны. // Заснаваны на імкненні захаваць мір, мірныя адносіны; дружалюбны. Міралюбівае пагадненне. Міралюбівая палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саю́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто знаходзіцца ў саюзе (у 1 і 2 знач.), дзейнічае ў згодзе з кім-, чым-н.

Заключаць пагадненне з саюзнікамі.

Саюзнікі ў барацьбе з агрэсарамі.

|| ж. саю́зніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. саю́зніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантра́кт, ‑а, М ‑кце, м.

Дагавор, пагадненне, заключанае двума бакамі з узаемнымі абавязацельствамі. Падпісаць кантракт. Сапсаваць кантракт. □ Кожныя дванаццаць гадоў [такароўцы] аднаўлялі кантракт, штогод плацілі акуратна арэнду. Бядуля.

[Ад лац. contractus — здзелка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каалі́цыя, ‑і, ж.

1. Часовы палітычны або ваенны саюз дзяржаў для сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне. Антыгітлераўская кааліцыя.

2. Пагадненне некалькіх палітычных партый аб утварэнні змешанага (кааліцыйнага) урада.

[Лац. coalitus — аб’яднаны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)