асно́ва, ‑ы, ж.

1. Частка прадмета, на якой замацоўваюцца астатнія яго часткі; каркас, касцяк. Хлопцы.. прынеслі з лесу дзве расохі і ўбілі іх у зямлю. Наверсе паклалі перакладзіну, і аснова шалашыка была гатова. Чарнышэвіч. Рухаюцца ўперад асновы будучых машын на галоўным канвееры, абрастаючы ўсё новымі вугламі і дэталямі. Данілевіч.

2. Грунт ці штучнае збудаванне, на якім трымаецца, знаходзіцца што‑н.; падмурак. Аснова вежы. // Ніжняя плоскасць, якой прадмет, збудаванне датыкаецца да паверхні чаго‑н. // Ніжняя частка якога‑н. прадмета ці збудавання. Стог у аснове меў каля пяці метраў. □ Дваццатага чэрвеня мы ўжо змаглі прыступіць да падрыхтоўкі бетоннай асновы, а ў верасні распачалі ўкладку бетона. «Полымя».

3. перан. Тое, што складае ядро чаго‑н., з’яўляецца зыходным матэрыялам для ўтварэння, стварэння чаго‑н.; узор, пачатак. Народная аснова літаратурнай мовы. □ Мы бачылі, што Маркс ў 1845 годзе, Энгельс у 1888 і 1892 гг. уводзяць крытэрый практыкі ў аснову тэорыі пазнання матэрыялізму. Ленін. У аснову паэмы «Магіла льва» пакладзена народная легенда пра Машэку. Шкраба. Мы песні сваёй Палажылі ў аснову І чыстую праўду, І чыстую мову. Лужанін. // Тое галоўнае, на чым грунтуецца, будуецца што‑н. І тут у першы раз Міхала Вось гэта думка напаткала: Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, Каб з панскіх выпутацца пут, І там зажыць сабе нанова: Свая зямля — вось што аснова! Колас. // звычайна мн. (асно́вы, ноў). Пачаткі, прынцыпы (пра лад, сістэму і пад.). Хістаўся стары лад у самых асновах сваіх, у муках болю нараджаўся другі, новы парадак. Колас. І рушыць ён [час] і рве асновы ўсе старыя, Дрыжыць прад сілай той і цемра і туман. Гурло.

4. звычайна мн. (асно́вы, ноў). Зыходныя, галоўныя палажэнні якой‑н. навукі, тэорыі і пад. Асновы агратэхнікі. Тэарэтычныя асновы марксізма-ленінізма. Эстэтычныя асновы паэзіі. Асновы навукова-атэістычнага светапогляду. Фізіялагічныя асновы чалавечай псіхікі. Асновы мічурынскага вучэння.

5. Падоўжныя ніткі ў тканіне. Быў пад рукамі ў іх [ткачых] не шоўк, А просты, каляровы Па густу выбраны ўток І тонкая аснова. Арочка.

6. Частка слова, якая раскрывае яго лексічнае значэнне і ў якую, апрача кораня, можа ўваходзіць прыстаўка і суфікс.

7. Старана геаметрычнай фігуры, перпендыкулярная да яе вышыні. Аснова трохвугольніка. Аснова сегмента.

8. Злучэнне, якое ўтварае пры ўзаемадзеянні з кіслотамі соль.

•••

Закласці асновы чаго гл. закласці.

Ляжаць у аснове чаго; легчы ў аснову чаго гл. ляжаць, легчы.

На аснове чаго — выходзячы з чаго‑н., апіраючыся на што‑н.; на падставе.

Узяць за аснову гл. ўзяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цепь ж.

1. в разн. знач. ланцу́г, -га́ м.;

желе́зная цепь жале́зны ланцу́г;

я́корная цепь я́карны ланцу́г;

посади́ть на цепь пасадзі́ць на ланцу́г;

цепь собы́тий перен. ланцу́г падзе́й;

цепь доказа́тельств перен. ланцу́г до́казаў;

цепь управле́ния ж.-д. ланцу́г кірава́ння;

электри́ческая цепь физ. электры́чны ланцу́г;

цепь гор ланцу́г гор;

2. (оковы) ланцугі́, -го́ў ед. нет, кайданы́, -но́ў ед. нет;

закова́ть в це́пи закава́ць у ланцугі́ (кайданы́);

разорва́ть це́пи перен. разарва́ць ланцугі́ (скі́нуць кайданы́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нача́ло ср.

1. пача́так, -тку м.;

с са́мого нача́ла з са́мага пача́тку;

с нача́ла до конца́ з пача́тку да канца́;

в нача́ле го́да у пача́тку го́да;

в нача́ле тре́тьего ча́са у пача́тку трэ́цяй гадзі́ны;

положи́ть нача́ло пакла́сці пача́так;

брать нача́ло браць пача́так;

нача́ло у́лицы пача́так ву́ліцы;

2. (первоисточник, основа) асно́ва, -вы ж.; пача́так, -тку м.; (причина) прычы́на, -ны ж.;

жи́зненное нача́ло жыццёвая асно́ва;

организу́ющее нача́ло арганізу́ючы пача́так;

сде́рживающее нача́ло стры́мліваючы пача́так;

3. нача́ла мн. (первые сведения, знания) пача́ткі, -каў; (элементы) элеме́нты, -таў; (основные положения) асно́вы, -но́ў; (принципы) пры́нцыпы, -паў;

нача́ла матема́тики пача́ткі (асно́вы, элеме́нты и т. п.) матэма́тыкі;

4. нача́ла мн. (способы, методы осуществления чего-л.) асно́вы, род. асно́ў;

на обще́ственных нача́лах на грама́дскіх пача́тках;

быть под нача́лом (чьим, у кого) уст. быць пад кіраўні́цтвам (чыім, у каго), быць у паднача́ленні (у каго);

под нача́лом (чьим, у кого) рабо́тать (служи́ть и т. п.) уст. пад кіраўні́цтвам (чыім, у каго) працава́ць (служы́ць і да таго́ падо́бнае);

по нача́лу спача́тку;

лиха́ беда́ нача́ло ця́жкі то́лькі пача́так.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)