пя́льцы, ‑аў; адз.

Прыстасаванне для вышывання ў выглядзе рамы, на якую нацягваецца і замацоўваецца тканіна. [Дзіміна] пайшла, непрыкметна захапіўшы з тумбачкі кошык з вязаннем і пяльцы Веры Антонаўны. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санапрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Санітарныя апрацоўка каго‑, чаго‑н. [Оля] непрыкметна выйшла і, азірнуўшыся, кінулася да лесвіцы, што вяла ўніз, к пакоям, дзе раненыя праходзілі санапрацоўку. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спадцішка́, прысл.

Скрытна, ціха, непрыкметна. Маці ўхадзілася, палезла на печ, прылегла на ўскраі і спадцішка пазірала за дачкой. Пальчэўскі. Спадцішка шкодзіць Лемяшэвічу загадчык навучальнай часткі школы Арэшкін. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пырхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Раптоўна ўзляцець, вылецець адкуль‑н. // перан. Разм. Пакінуць што‑н., пераехаўшы ў другое месца. Міналі гады, і неяк непрыкметна выпырхнуў з бацькоўскага гнязда Максім. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неапе́раны, ‑ая, ‑ае.

Не пакрыты пер’ем (аб птушаняці). Неаперанае бусляня. // перан. Разм. Які не ведае жыцця, не мае вопыту ў чым‑н. Так непрыкметна неапераны падлетак-птушанё становіцца птушкай. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак.

1. каго-што. Тайна, непрыкметна або незнарок замяніць другім; перайначыць нейкім чынам.

П. кнігу.

П. шапку.

Хлопца нібы падмянілі: стаў зусім іншы (перан.).

2. што. Напоўніць іншым зместам.

П. шчырую размову выкрыкамі.

3. каго (што). Замяніць на кароткі час (разм.).

П. вартавога.

|| незак. падме́ньваць, -аю, -аеш, -ае і падмяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падме́на, -ы, ж. і падме́н, -у, м.

|| прым. падме́нны, -ая, -ае (да 3 знач.).

П. пастух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мікро́н, ‑а, м.

Мільённая частка метра. Лязо непрыкметна, мікрон за мікронам, здымала з паперы напісаныя тушшу літары. Новікаў. Нітка таўшчынёй з мікрон настолькі малая, што яе немагчыма разгледзець у аптычным мікраскопе. «Звязда».

[Ад грэч. mikrós — маленькі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмаргану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да шморгаць.

2. Разм. Хутка, непрыкметна пайсці; прашмыгнуць. Я недаказаў таго, што думаў, як дзед хуценька падперазаў кажух і шмаргануў з пакоя. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штурха́ль, ‑я, м.

Разм. Тое, што і штурханец. Амаль імгненна перасіліўшы разгубленасць, ён [Віктар] непрыкметна дае мне штурхаля, падсоўвае скрынку да Зіны. Савіцкі. Адзін раз такога даў штурхаля [вотчым], што Піліпка ледзь аддыхаўся. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцьме́ць, ‑ее; зак.

Страціць сваю яркасць, бляск. Святло дрыготка пасунулася па небасхіле, прыцьмела і неяк раптоўна згасла. Быкаў. // перан. Адысці на задні план, прызабыцца. Доўгія гады вайны непрыкметна абступілі, прыцьмелі, быццам успамін. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)