ду́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Прыгатаваны шляхам выдзімання. Дутая шкляная пасудзіна. // Напоўнены паветрам; надуты. Дутыя шыны.

2. перан. Разм. Наўмысна перабольшаны; несапраўдны, фальшывы. Дутыя лічбы. Дутая слава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нарок ’прадвызначэнне, наканаванне’ (Гарэц.), ’прызначэнне, лёс’ (Др.), а таксама нарокам ’спецыяльна, наўмысна’ (Чач., Нас., Гарэц., Бяльк.), ’жартам’ (Чач., Нас., Яруш.), наракава́ць ’прадвызначыць лёсам’ (Нас.); рус. нарок ’зарок, клятва; намер, мэта’, ’паклёп, нагавор; няпраўда, ілжа; хвароба ад дрэнных вачэй’, польск. narok ’бачнасць’, ’намер’, ’абавязак пэўных паслуг для сярэднявечнага горада’, чэш. nárok ’прэтэнзія (юрыдычны тэрмін)’, славац. ’намер’, славен. nárok ’тэрмін, вызначаны дзень’, серб.-харв. на́рок ’прызначэнне, пастанова’, ’шчасце’, балг. дыял. на́рок ’прадузятасць; наўмысна ствараемы настрой супраць каго-небудзь’, нарочанаўмысна абвінаваціць’, ст.-слав. нарокъ ’голас (за або супраць)’, нарокомь ’па імені’. З *na і *rokъ (ад *rekti ’сказаць’), гл. рэкнуць (Міклашыч, 274; Фасмер, 3, 45; Махэк₂, 300; Бязлай, 2, 215; Скок, 3, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дражні́ць, дражню́, дра́жніш, дра́жніць; незак.

1. каго (што). Злаваць, наўмысна раздражняць чым-н.

Д. мядзведзя.

2. што. Узбуджаць, выклікаць якія-н. жаданні.

Д. апетыт.

Смачныя стравы дражнілі нос.

3. Паўтараць у смешным выглядзе чые-н. рухі, словы, а таксама называць крыўднай мянушкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадэфілі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Урачыста прайсці (на парадзе, дэманстрацыі і пад.). // Прайсці, прагуляцца. Ісці можна нацянькі, але.. [Франя] наўмысна дае крук, каб прадэфіліраваць перад чырвонаармейцамі і хлопцамі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валаво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; незак.

Разм. Наўмысна зацягваць вырашэнне якой‑н. справы; валакіціць. [Васіль Ціханавіч:] — І пасеялі б не пазней, калі б гэты куркуль Пятроў не валаводзіў з насеннем... Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агрэ́сія, -і, ж.

1. Дэструктыўныя паводзіны або форма адносін, якія наўмысна прычыняюць шкоду інш. асобам, аб’ектам нападзення.

А. падлеткаў.

2. Паводле міжнароднага права незаконнае прымяненне ўзброенай сілы адной дзяржавай супраць суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці або палітычнай незалежнасці другой дзяржавы.

Імперыялістычная а.

|| прым. агрэсі́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падтасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

Тасуючы, падабраць у патрэбным парадку (пераважна з мэтай падману). Падтасаваць карты. // перан. Наўмысна сказіць, падабраўшы толькі выгаднае, патрэбнае для нейкага вываду. Падтасаваць факты. Падтасаваць матэрыялы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падтасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.

1. Тасуючы, падабраць, укласці ў якім-н. парадку з мэтай падману.

П. карты.

2. перан. Наўмысна сказіць, падабраўшы выгаднае і выкінуўшы супярэчлівае.

П. факты.

|| незак. падтасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падтасо́ўванне, -я, н. і падтасо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпа́льшчык, ‑а, м.

Той, хто наўмысна ўчыніў пажар. Пачалося расследаванне справы аб пажары. Але падпальшчыкаў знайсці не ўдалося. Матрунёнак. // перан. Той, хто падбухторвае да чаго‑н. Дарма падпальшчыкі вайны На службу смерці ставяць атам. Тарас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сафі́зм, ‑у, м.

Кніжн. Розумазаключэнне, якое здаецца фармальна правільным, але нявернае па сутнасці, паколькі заснавана на наўмысна няправільным падборы зыходных палажэнняў. Карызна не мог.. [зразумець], што гэта ёсць: ці хітры сафізм, ці праўдзівая жыццёвая логіка? Зарэцкі.

[Ад грэч. sopisma — выдумка, галаваломка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)