нашаткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., чаго.
Нарыхтаваць шаткаваннем у якой‑н. колькасці. Люся як магла старалася дапамагаць маці: забяжыць на кухню і .. то моркву памые, то капусты нашаткуе. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заса́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Запэцкаць чым‑н. тлустым; зашмальцаваць. Засаліць фартух.
засалі́ць, ‑салю́, ‑со́ліш, ‑со́ліць; зак., што.
Нарыхтаваць у запас, заліўшы расолам або пасыпаўшы соллю; пасаліць. Засаліць грыбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагну́ць, -гну́, -гне́ш, -гне́; -гнём, -гняце́, -гну́ць; -гні́; -гну́ты; зак.
1. што. Сагнуўшыся, нахіліць, накіраваць уніз.
Н. галаву.
Н. галінку дрэва.
2. чаго. Нарабіць, нарыхтаваць нейкую колькасць чаго-н. гнутага.
Н. дуг.
|| незак. нагіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.); наз. нагіна́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
намалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., чаго.
1. Нарыхтаваць малацьбой.
Н. тону гароху.
2. перан. Пабіць, разбіць нейкую колькасць чаго-н. (разм.).
Колькі талерак намалацілі!
3. перан. Хутка нагаварыць чаго-н. (разм.).
|| незак. намало́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
|| наз. намало́т, -у, М -ло́це, мн. -ы, -аў, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нагну́ць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак.
1. што. Сагнуўшы, нахіліць, накіраваць уніз. Нагнуць галаву. □ Сцёпка нагнуў галінку, сарваў тры зялёныя яблыкі — сабе, Лазавіку, Свідзерскаму. Хомчанка.
2. чаго. Нарабіць, нарыхтаваць нейкую колькасць чаго‑н. гнутага. Нагнуць дуг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасалі́ць, ‑салю, ‑соліш, ‑соліць; зак., што.
1. Усыпаць у страву солі, насыпаць соллю для смаку. Варанецкі дастаў з лажэчніка лыжку, зачарпнуў з драўлянай салонкі солі і пасаліў бульбу. Дуброўскі.
2. і чаго. Солячы, нарыхтаваць у запас. Пасаліць кадушку агуркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. нарыхтоўваць — нарыхтаваць (у 1 знач.).
2. Разм. Планавая здача сельскагаспадарчых прадуктаў дзяржаве. Здаць нарыхтоўку. □ Не было той сумятні, якую звычайна можна было наглядаць, калі здача нарыхтоўкі была ў разгары. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Стругаючы, нарыхтаваць якую‑н. колькасць. Настругаць яловых планак.
2. Нарэзаць дробнымі кавалкамі (пра бульбу і пад.).
3. і без дап. Разм. Стругаючы, насмеціць. [Міхась:] — Заходзьце, калі ласка, у чыстую палавіну. Тут я настругаў. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; заг. натрапі; зак., чаго.
1. Трэплючы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Натрапаць канапель.
2. і без дап. Нагаварыць няпраўды. Пасля снедання, выходзячы з хаты, Герасім папярэдзіў: — Ты вот натрэплеш на маю галаву чаго не трэба!.. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак.
1. чаго. Нарыхтаваць, зрабіць шляхам вязання.
Н. шапак.
Н. венікаў.
2. каго (што). Прымацаваць, узяць на прывязь.
Н. каня на лузе.
3. перан., каго-што каму. Прымусіць каго-н. прыняць або зрабіць што-н. супраць яго волі, жадання.
Н. сваю думку.
Н. бой.
|| незак. навя́зваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)