Нагарава́цца экспр. ’наесціся’ (полац., Нар. лекс.). Відаць, іранічнае ўтварэнне ад гарава́ць ’цяжка працаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нарыпітава́цца экспр. ’наесціся’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да літ. f(pyti ’прагна есці’ (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наву́рзацца ’наесціся многа’ (Грыг.), навурзгацца ’тс’ (полац., Нар. лекс.). Ад ву́рзаць, ву́рзгаць ’хлябтаць, сёрбаць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
насы́ціцца, -сы́чуся, -сы́цішся, -сы́ціцца; зак.
1. Наесціся ўволю.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прасякнуцца, набрыняць якім-н. рэчывам; увабраць у сябе што-н.
Зямля насыцілася вільгаццю.
3. перан. Поўнасцю задаволіць свае патрэбы, жаданні і пад. (разм.).
|| незак. насыча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. насычэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Наброхацца (набрахацца) ’напіцца’ (мсцісл., З нар. сл., Юрч. Фр. 1), рус. набрехаться ’наесціся, напіцца’. Гл. брахаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
наглыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. каго-чаго. Праглынуць у вялікай колькасці. Наглытаўся шчупак плотак. □ Конь храпе, пылу наглытаўся з-пад ног, мокры ўвесь... Пташнікаў.
2. Разм. Наесціся. Наглытацца за абедам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ад’е́сціся, ад’емся, ад’ясіся, ад’есца; ад’ядзімся, ад’ясцеся, ад’ядуцца; зак., на чым.
Разм. Паправіцца, пасыцець на добрых харчах (звычайна пасля недаядання); адкарміцца. // Наесціся чаго‑н. удосталь, так, каб больш не хацелася. Ад’есціся яблык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нажырава́цца, ‑руецца; зак.
Разм. Жыруючы, наесціся, адкарміцца (пра рыб, вадаплаўных птушак і пад.). Нажыруецца шчупачына і заб’ецца ў асаку драмаць. Кандрусевіч. Людзі расхіналі кусты, палохаючы дзікіх качак, якія нажыраваліся за дзень. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Навуры́цца, набурыцца экспр. ’наесціся’ (ушац., полац., Нар. лекс.; мядз., Жд. 2). Ад бурыць ’апетытна есці, гучна сёрбаючы’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
панаяда́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Наесціся — пра ўсіх, многіх. Добра панаядаўшыся мёрзлага сала з квашанай капустай, апаражніўшы цётцы ўсе збанкі з кіслым і салодкім малаком, хлопцы як сядзелі, так і пазасыналі. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)