навуко́вы, -ая, -ае.

1. гл. навука.

2. Заснаваны на прынцыпах навукі, які адпавядае патрабаванням навукі.

Навуковая тэорыя.

Навуковае адкрыццё.

3. Заняты распрацоўкай пытанняў якой-н. навукі, арганізацыяй работы ў пэўнай галіне ведаў.

Н. супрацоўнік.

Н. ўстанова.

|| наз. навуко́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Водзыў ’ацэнка чаго-небудзь’; ’адазванне’ (БРС, КТС). Запазычанне з рус. отзыв, таму што дзеяслову адазвацца ў бел. мове не ўласцівы значэнні ’адазвацца аб кім-небудзь, чым-небудзь’. Сфера ўжывання (навуковая і публіцыстычная літаратура) сведчыць аб пашырэнні гэтага слова толькі ў апошнія часы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асацыя́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Аб’яднанне асоб або ўстаноў аднаго роду дзейнасці.

Навуковая а.

2. Заснаваная на нервова-псіхічных працэсах сувязь паміж асобнымі ўяўленнямі, думкамі і пачуццямі, пры якой адно выклікае другое.

А. па падабенстве.

|| прым. асацыяцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ад’ю́нкт, ‑а, М ‑кце, м.

1. У СССР — аспірант вышэйшых навучальных ваенных устаноў.

2. У Заходняй Еўропе і ў дарэвалюцыйнай Расіі — малодшая навуковая пасада, памочнік прафесара, акадэміка, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

[Ад лац. adjunctus — прылічаны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этнагеагра́фія, ‑і, ж.

Навуковая дысцыпліна, якая знаходзіцца на стыку этнаграфіі з геаграфіяй і вывучае размяшчэнне этнічных супольнасцей, асаблівасці іх рассялення і тэрытарыяльных узаемаадносін у цеснай залежнасці ад сацыяльна-эканамічных, палітычных, прыродных і іншых фактараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

універсітэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Вышэйшая навучальная і навуковая ўстанова з рознымі прыродазнаўча-матэматычнымі і гуманітарнымі аддзяленнямі (факультэтамі).

Беларускі дзяржаўны ў.

2. Назва навучальных устаноў па павышэнні навукова-палітычных ведаў, адукацыі ў якой-н. галіне.

Вячэрні ў.

У. культуры.

|| прым. універсітэ́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіру́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Узяты напрамак куды-н.

Эшалон узяў к. на ўсход.

2. перан., чаго або які. Шлях развіцця, накіраванасць якога-н. дзеяння, з’явы і пад.

К. ваеннай палітыкі.

Гаворка ішла ў розных кірунках.

3. Грамадская, навуковая, літаратурная і пад. плынь; групоўка, школа.

Літаратурныя кірункі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арганіза́цыя ж., в разн. знач. организа́ция;

навуко́вая а. пра́цы — нау́чная организа́ция труда́;

а. наро́днай гаспада́ркі — организа́ция наро́дного хозя́йства;

грама́дскія ~цыі — обще́ственные организа́ции

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тракта́тнавуковая праца па пэўнай праблеме’, ’міжнародны дагавор, пагадненне’ (ТСБМ), ст.-бел. трактатъ ’дагавор’, ’сярэдневяковы навуковы твор’, трактаты ’перагаворы’ (1567 г.) — са ст.-польск. traktat ’дагавор’, ’трактат’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), якія з лац. tractātus = tractātio ’абмеркаванне, разгляд, трактоўка’, ’абыходжанне з нечым’ (Фасмер, 4, 93; Брукнер, 574; Голуб-Ліер, 486; ЕСУМ, 5, 616).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капіта́льны в разн. знач. капита́льный;

~ная навуко́вая пра́ца — капита́льный нау́чный труд;

~ная сцяна́ — капита́льная стена́;

~ныя ўклада́нні — капита́льные вложе́ния;

к. рамо́нт — капита́льный ремо́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)