вы́гадаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Зберагчы, набыць, знайсці (пра час, сродкі, матэрыял).

В. час.

В. кавалак тканіны пры раскроі.

|| незак. выга́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́дурыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што і чаго (разм.) Набыць што-н. падманам, хітрыкамі.

В. грошы або грошай у сястры.

|| незак. выду́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

1. Пакой, дзе спяць.

С. для дачкі.

2. Камплект мэблі для такога пакоя (разм.).

Набыць спальню ў крэдыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квіто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. Білет, талон.

Набыць к. у тэатр.

2. Чэк.

Атрымаць у касе к.

3. Квітанцыя, распіска (разм.).

|| прым. квіто́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аго́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Купіць, набыць што-н. з цяжкасцю.

А. кватэру.

2. Справіцца з чым-н.; здолець зрабіць што-н.

А. работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Набываць (набыць) права карыстання чым-н. на пэўны тэрмін.

А. ложу ў тэатры.

|| наз. абані́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́гандлеваць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Зарабіць, набыць гандлем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адукава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Набыць адукацыю, прайсці выхаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набы́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад набыць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скруглі́цца, ‑ліцца; зак.

Разм. Зрабіцца круглым; набыць круглявую форму.