зале́ссе, ‑я, н.

Мясцовасць, якая знаходзіцца за лесам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безазёрны, ‑ая, ‑ае.

Пра край, мясцовасць, дзе няма азёраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высакаго́р’е, ‑я, н.

Мясцовасць, што знаходзіцца высока ў гарах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэдканасе́лены, ‑ая, ‑ае.

З малою колькасцю насельніцтва. Рэдканаселеная мясцовасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

да́леч, -ы, мн. да́лечы, -аў, ж. (разм.).

1. Далёкае месца, аддаленая мясцовасць.

Не паеду ў такую д.

2. Вялікая прастора, прасцяг.

Блакітная д. над галавой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заго́р’е, ‑я, н.

Мясцовасць, якая знаходзіцца за гарамі, за гарой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малавы́вучаны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова вывучаны, недастаткова даследаваны. Малавывучаная мясцовасць. Малавывучаная з’ява.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыазе́р’е, ‑я, н.

Мясцовасць каля возера (азёр). Вясной залівае ўсё прыазер’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эква́тар, -а, м.

Уяўная лінія, якая падзяляе зямны шар на Паўночнае і Паўднёвае паўшар’і, а таксама прылеглая да гэтай лініі мясцовасць.

|| прым. экватарыя́льны, -ая, -ае.

Э. пояс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перадго́р’е, ‑я, н.

Мясцовасць перад гарамі; ускраінная частка горнай сістэмы, горнага хрыбта.