тарара́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Загрукацець, загрымець. // Моцна стукнуцца. І мядзведзь галавой тарарахнуў аб дуб. Бядуля.

2. каго. Моцна ўдарыць каго‑н.; выстраліць у каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чо́рна-бу́ры, ‑ая, ‑ае.

Буры з чорным, цёмным адценнем. Усе раптам убачылі, як падымаецца над лесам, клубіцца чорна-буры дым... Сачанка. // Пра масць звяроў такога колеру. Чорна-буры мядзведзь. Чорна-бурая лісіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мэша ’нячысцік, пачвара’, ’неахайна адзетая жанчына’ (кір., Нар. сл.), слуц. ’непаваротлівая, павольная ў працы жанчына’ (Нар. словатв.). Да мета (гл.). Не выключана магчымасць генетычнай сувязі з польск. meszka, mech, maruchaмядзведзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарэў ’вялікі мядзведзь’ (Інстр. 2). Няясна, магчыма, да рваць (гл.), прасл. *гъиайу якое, паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 96), магло мець значэнне ’схапіўшы зубамі, адарваць кусок’. Відаць, як і іншыя назвы мядзведзя, табуізаваная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Меќалка ’коцік на дрэвах’ (Янк. 2). Відаць, да мекамядзведзь’. Аналагічны семантычны пераход ’назва звера’ > ’коцік на дрэвах’ назіраецца ў бел. коцік, польск. kotka, славен. mačica, ням. Kätzchen, якія звязаны з ’кот’, чэш. jehněda — з ’ягнё’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

касала́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; незак.

Ставіць пры хадзе ступні наскамі ўсярэдзіну ці ў бакі. З хаты ад Андрэя, смеючыся і азіраючыся на дзверы, выбег хлопец гадоў дванаццаці, — перавальваўся з боку на бок і касалапіў, як мядзведзь. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наско́чыць, -ко́чу, -ко́чыш, -ко́чыць; зак.

1. на каго-што. З ходу, з разгону наткнуцца на каго-, што-н.

Н. на плот.

2. на каго (што). Раптоўна накінуцца, напасці на каго-н.

Мядзведзь наскочыў на чалавека.

3. Нечакана з’явіцца (прыехаць, прыйсці і пад.).

Партызаны наскочылі з лесу.

4. перан. Раптоўна ўзнікнуць, пачацца і г.д. (пра вецер, мяцеліцу і пад.).

Наскочыў мароз.

5. Пра час, пару года: хутка надысці, настаць (разм.).

А тут і жніво наскочыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Барлёчы ’грубыя жаночыя чаравікі’ (Касп.), барля́чы (Шат.), ба́рлеч ’чаравік’. Укр. дыял. берля́чі ’зімовыя чаравікі’, польск. berlacze ’зімовыя боты, пантофлі’. Першакрыніца — ням. Bärenlatschen (да Bärмядзведзь’, Latsche ’пантофля’, гл. Брукнер, 21). Бел. і ўкр. формы, магчыма, праз польск. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мармыта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мармытаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачуўшы ляпанне стрэльбы, мядзведзь з гнеўным мармытаннем рынуўся на Тадэўчыка. Бядуля. Нечакана я пачуў недалёка ад сябе хрыплы, старэчы кашаль і павольна-ціхае мармытанне. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касала́пы, ‑ая, ‑ае.

Які пры хадзе ставіць ступні наскамі ўсярэдзіну або ў бакі. Шаройка хутка закрочыў паміж дрэў, шыракаплечы, касалапы, як мядзведзь... Шамякін. // у знач. наз. касала́пы, ‑ага, м. Пра мядзведзя. На досвітку сёння да сувязістаў завітаў касалапы. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)