дылета́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто займаецца навукай або мастацтвам без спецыяльнай падрыхтоўкі; чалавек, які мае павярхоўнае знаёмства з якой‑н. галіной ведаў. Дылетант у музыцы.

[Іт. dilettante.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэтанава́ць 1, ‑нуе; незак.

Узрывацца ў выніку дэтанацыі. Снарады дэтанавалі ад выбуху.

дэтанава́ць 2, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

Адхіляцца ад правільнага тону ў музыцы або спевах; фальшывіць.

[Ад фр. détonner.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фра́за, -ы, мн. -ы, фраз, ж.

1. Закончанае выказванне.

Кароткая ф.

2. Напышлівы выраз, якім прыкрываецца беднасць, ілжывасць зместу.

Не даклад, а пустыя фразы.

3. У музыцы: рад гукаў або акордаў, якія ўтвараюць невялікую, адносна закончаную частку музычнай тэмы, мелодыі.

|| прым. фра́завы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Ф. акцэнт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́лас, ‑у, м.

Спец. Агульнае паняцце меладычнай, песеннай асновы ў музыцы. З народнай песняй паэзія Купалы .. сутыкаецца ў шматлікіх момантах, але ўзрастае яна не толькі на аснове народнага меласу. Навуменка.

[Грэч. mélos — песня, мелодыя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

секу́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ку́нд і -аў, ж.

1. Адзінка вымярэння часу, роўная 1/60 часткі мінуты ў Міжнароднай сістэме адзінак.

2. У матэматыцы: адзінка вымярэння вуглоў, роўная 1/3600 часткі градуса.

3. У музыцы: інтэрвал шырынёй у дзве ступені.

Малая с.

Вялікая с.

Адну секунду! — вельмі нядоўга.

|| прым. секу́ндны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сінко́па, ‑ы, ж.

1. У музыцы — зрушэнне рытмічна апорнага гуку з моцнай долі такта на слабую.

2. У мовазнаўстве — выпадзенне ці апусканне аднаго (галоснага) ці некалькіх гукаў (склада) у сярэдзіне слова.

[Ад грэч. synkopē — скарачэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́рцыя, ‑і, ж.

1. У музыцы — трэцяя ступень ад дадзенай у дыятанічнай гаме. // Інтэрвал, які ахоплівае тры ступені.

2. Друкарскі шрыфт, памер якога роўны 16 пунктам (6 мм), выкарыстоўваецца для набору загалоўкаў.

[Ад лац. tertia — трэцяя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лекто́рый, ‑я, м.

1. Арганізацыя, якая займаецца наладжваннем публічных лекцый, а таксама памяшканне для чытання публічных лекцый.

2. Цыкл лекцый, аб’яднаных тэматычна або прызначаных для пэўнага кола слухачоў. Лекторый па сучаснай савецкай музыцы.

[Лац. lectorium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Такт ’мерны рух; лад; пачуццё меры’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), тахт ’рытм, рытмічнае суправаджэнне’ (Сл. ПЗБ, Цых.), та́хта ’тс’ (Стан.). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, відаць, праз польск. takt ’рытм; далікатнасць’, ’рытм (у музыцы, руху)’, што з лац. tāktus ’дотык; адчуванне дотыку’ (ЕСУМ, 5, 506; Фасмер, 4, 13; Голуб-Ліер, 476; Брукнер, 564). Сюды ж такто́ўны ’які мае такт’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́рыка-драматы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які спалучае элементы лірыкі і драмы (пра літаратурны твор). Лірыка-драматычная паэма.

2. У музыцы — пераходны паміж лірычным і драматычным (пра голас спевака, спявачкі). Лірыка-драматычны тэнар. Лірыка-драматычнае сапрана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)