нашушу́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Шушукаючыся, нагаварыцца ўволю, многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пава́л, -у, м.

Павалены лес, буралом.

У лесе многа павалу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

векаве́чны, -ая, -ае.

Які існуе многа вякоў; спрадвечны.

В. бор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

многамільё́нны, -ая, -ае.

Колькасцю, коштам у многа мільёнаў.

М. даход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заня́ты, -ая, -ае.

Які мае многа работы, спраў.

З. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надра́тьсяI сов. надра́цца;

надрало́сь мно́го коры́ надра́лася мно́га кары́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наскака́цца, -скачу́ся, -ска́чашся, -ска́чацца; -скачы́ся; зак. (разм.).

1. Стаміцца, скачучы цераз што-н.

Н. цераз канавы.

2. Уволю, многа паездзіць на кані.

3. Многа патанцаваць.

Будуць танцы, наскачамся ўволю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разны́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́ецца; зак.

1. Пачаць многа ныць (у 1 знач.); разбалецца.

Разныліся старыя косці.

2. Пачаць многа ныць (у 2 знач.); жаліцца, надаядаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ікры́сты, -ая, -ае.

Які мае ў сабе многа ікры.

І. шчупак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагалада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Доўга, многа пагаладаць, папакутаваць ад голаду.