акру́глы, ‑ая, ‑ае.
Які мае закругленыя лініі, абрысы, акругленую форму. У памяці Тоні паўстаў прыгожы, у меру акруглы твар маладой жанчыны. Асіпенка. Выраз.. цёмных акруглых вачэй [Ядвісі] часта змяняўся. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завира́ться несов., разг. хлусі́ць, ілга́ць, мані́ць;
◊
ври, да не завира́йся погов. хлусі́, ды ве́дай ме́ру.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перехлёстывать несов. (к перехлестну́ть)
1. (о волне) пераплю́хваць, пераліва́цца;
2. перен., разг. перахапля́ць, перабіра́ць (ме́ру).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жо́рсткі, -ая, -ае.
1. Крайне суровы, бязлітасны, неміласэрны.
Ж. чалавек.
Жорсткая расправа.
2. Вельмі моцны па сіле праяўлення, які пераўзыходзіць звычайную меру, ступень.
Жорсткая барацьба.
Жорсткія баі.
3. перан. Строгі, такі, які не дапускае выключэнняў.
Ж. рэжым.
Жорсткія ўмовы.
4. Пра ваду, якая ўтрымлівае шмат кальцыевых і магніевых солей.
|| наз. жо́рсткасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лішне, залішне, празмерна □ праз меру
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
перайгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1. што. Сыграць паўторна.
П. партыю.
2. перан., што. Вырашыць па-іншаму, зрабіць інакш, змяніць (разм.).
Яны ўдвух перайгралі тую справу.
3. што. Сыграць усё, многае.
П. усе п’есы.
4. без дап. Сыграць ролю ненатуральна, перабіраючы меру (разм.).
У гэтай сцэне артыст яўна перайграў.
|| незак. пераі́грываць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. пераі́грыванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перасалі́ць, -салю́, -со́ліш, -со́ліць; -со́лены; зак.
1. што. Пакласці вельмі многа солі ў што-н.
П. суп.
2. перан. Перайсці мяжу, меру дазволенага ў чым-н. (разм.).
П. у жартах.
|| незак. перасо́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перасо́льванне, -я, н. (да 1 знач.) і перасо́л, -у, м. (да 1 знач.).
Недасол на стале, а перасол на спіне (прымаўка).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Перахалопіць ’перасаліць’ (Мік.), міёр. пірьхалопіць перастарацца, перабольшаць’ (Нар. сл.), мсцісл. піріхалопяівыць, піріхалдпывыць ’перабіраць меру’ (Юрч. СНЛ). Наўрад ці ўзыходзіць да грэч. άλς ’соль’. Хутчэй, звязана з салапяка ’разявака © якое, магчыма, з’яўляецца роднасным франц. salopę ’неахайны’, saloper ’партачыць, халтурыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абасса́цца, ‑ссуся, ‑ссешся, ‑ссецца; зак.
Разм. Ссучы, перабраць меру. Тут аднаго хачу, нарэшце, я: Над байкаю мая каб не прапала праца, — Хай помніць кожнае ліслівае цяля, Што можна ссаць, ды можна й абассацца. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перабахту́рываць ’пераліваць праз край, наліваць звыш меры’ (Нас.). Да пера- (гл.) і бухторыць ’праз меру ліць вадкасць’, ’празмерна піць (гарэлку)’, якое ад прасл. *buxъtěti < *buxati < *bux! пры дапамозе суф. ‑or‑ са значэннем паўтаральнасці дзеяння (узнікшага, магчыма, пад уплывам *vъtorъ ’другі’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)