поши́б неодобр., разг. (манера) мане́р, -ру м.;

одного́ поши́ба на адзі́н мане́р, на адзі́н капы́л.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

буфана́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Манера акцёрскай ігры або сцэнічнае прадстаўленне з перабольшанымі камічнымі сітуацыямі для павелічэння эфекту. // перан. Недарэчнае, недасціпнае, грубае штукарства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паэ́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Тэорыя літаратуры, вучэнне аб паэтычнай творчасці.

2. Раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае структуру і творчыя прыёмы паэтычных твораў, іх форму і прынцыпы аналізу.

3. Паэтычная манера, уласцівая дадзенаму паэту, напрамку, эпосе.

П.

Янкі Купалы.

П. класіцызму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імпрэсіяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да імпрэсіянізму, да імпрэсіяніста. Імпрэсіянісцкая манера пісьма. Імпрэсіянісцкія тэндэнцыі ў літаратуры.

2. Тое, што і імпрэсіяністычны (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыпа́ч, ‑а, м.

Музыкант, які іграе на скрыпцы. Манера трымаць скрыпку і смык і сама ігра сведчылі аб тым, што Іван Тадорык быў добрым скрыпачом. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́хілкаманера, звычка’ (Жд., 2), выхілкі ’тс’ (Мара.), вы́хілкі ’высмейванне і перадражніванне чужых слоў’ (КЭС, лаг.). Ад выхіляць(ца) (гл. хіліць) пры дапамозе суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непаспе́шлівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, якому не ўласціва паспешлівасць; павольны. Непаспешлівы чалавек. // Пазбаўлены паспешлівасці, спакойны. Непаспешлівая манера апавядання. □ Ніна пачула яшчэ ў сенцах яго [Сяргея] спакойныя непаспешлівыя крокі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прывы́кнуць, прывыка́ць ’набыць прывычку; прывучыцца; асвоіцца’ (Бяльк., ТСБМ). Працягвае ст.-бел. привыкнути, привыкати, якое ад выкнути, гл. вы́кнуць (< прасл. *vyknǫti); сюды ж прывы́чка ’схільнасць, манера паводзін, звычай’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кшталтманера’ (Нас., Яруш., Мядзв., Гарб.), ’падабенства, форма’ (Гарб.), ст.-бел. кшталтъ ’форма’. Праз польск. kształt ’форма’ з с.-в.-ням. gestalt ’тс’ (Булыка, Запазыч., 183–184; Слаўскі, 2, 280–281).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паводзіны ’спосаб жыцця; сукупнасць дзеянняў; манера трымаць сябе’, ’рабіць што-н.; характар учынкаў’ (ТСБМ). Уласна беларускае. Ад паводзіць (< вадзіць, вясці) сябе з суф. ‑ін‑ы (Аб суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)