персаналі́зм, ‑у, м.

Рэлігійна-ідэалістычны напрамак сучаснай буржуазнай філасофіі, які лічыць асобу першаасновай быцця, а быццё праяўленнем творчай актыўнасці вярхоўнай асобы — бога.

[Ад лац. persona — асоба.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сноб, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Чалавек, які рупліва трымаецца моды, правіл і манер «вышэйшага свету», які лічыць сябе носьбітам вышэйшай інтэлектуальнасці і вытанчаных густаў, прэтэндуючы на элітарнасць, выключнае кола заняткаў і інтарэсаў (неадабр.).

Снобы грэбуюць усім, што выходзіць за межы іх уяўленняў аб уласнай годнасці.

|| прым. снабі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыёспекта́кль, ‑я, м.

Спектакль, які перадаецца па радыё. Творчай удачай апошняга часу трэба лічыць радыёспектакль «І нічога ўзамен» па аднайменнай аповесць А. Савіцкага. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усёве́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Разм. Чалавек, які лічыць сябе дасведчаным ва ўсім. — Іх [зернесушылкі] на цалінныя землі адправяць, — паведаміў усёвед Толя, павярнуўшы рыжую галаву. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эгацэнтры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Чалавек, якому ўласцівы эгацэнтрызм; той, хто лічыць сябе цэнтрам сусвету. [Шохан:] — А ў .. [Мудрыка] шкурная праўда. Нават не эгаіст ён. Эгацэнтрыст... Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. выпасці.

2. У выразе: не выпадае

1) няма магчымасці.

Узяцца за гэту работу ўсё не выпадае;

2) няма зручнага моманту.

Усё былі незнаёмыя людзі, і падыходзіць да іх не выпадала;

3) нельга, непрыстойна.

Ён — інтэлігент, і яму, як ён лічыць, не выпадае займацца такой работай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дуалі́зм, ‑у, м.

1. Філасофскае вучэнне, якое пачаткам быцця лічыць дзве самастойныя першаасновы (субстанцыі) — матэрыяльную і ідэальную; проціл. манізм.

2. Кніжн. Дваістасць, раздвоенасць чаго‑н. наогул.

[Ад лац. dualis — дваісты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касмапалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

1. Прыхільнік касмапалітызму; чалавек, які лічыць, што ён не належыць ні да якой нацыянальнасці.

2. Расліна або жывёліна, якая распаўсюджваецца па ўсім свеце.

[Ад грэч. kosmopolítēs — грамадзянін свету.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

1. у што. Быць перакананым, упэўненым у чым-н.

В. у перамогу.

В. у чалавека.

Не в. сваім вушам або сваім вачам (гаварыць, калі гутарка ідзе пра што-н. малаверагоднае).

2. у што і чаму. Прымаць за праўду, лічыць верагодным.

В. у сны і прыметы.

3. каму. Цалкам давяраць.

Веру яго словам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

учи́тывать несов.

1. улі́чваць, прыма́ць пад ува́гу;

2. (подсчитывать) лічы́ць, падлі́чваць;

3. (векселя) дыскантава́ць; см. уче́сть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)