канта́та, ‑ы, ДМ ‑таце, ж.

1. Буйны музычны твор урачыстага або лірыка-эпічнага зместу для салістаў, хору і аркестра.

2. Урачыстая харавая песня.

3. Даўнейшы ўрачысты лірычны верш; ода.

[Іт. cantata.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лі́рыка ’адзін з родаў мастацкай літаратуры’, ’сукупнасць лірычных твораў’, ’чуллівасць, перажыванні, настрой’ (ТСБМ). Як і польск. liryka (XIX ст.), паходзіць з франц. (poésie) lyrique, ням. Lyrik ’лірыка’ < лац. lyrica ’ода, лірычная песня’ < ст.-грэч. λυρικόςлірычны паэт’ < λύρα ’ліра, сяміструнны інструмент’. Крукоўскі (Уплыў, 85) мяркуе, што бел. лірыка паходзіць з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэматы́зм, ‑у, м.

Спец. Супастаўленне тэм, якое прымяняецца ў пабудове музычнага твора і пры яго аналізе. У творчасці Я. Цікоцкага лірычны тэматызм амаль заўсёды шырокі, спакойны, адзначаны жыццёвай актыўнасцю, светлым характарам. Дубкова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вераго́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць верагоднага. У прозе з яе жорсткімі патрабаваннямі жыццёвай, бытавой верагоднасці «ўзвышаны» лірычны герой становіцца героем канкрэтным, індывідуальным. Навуменка. Фактычная верагоднасць і гістарычная канкрэтнасць абставін з’яўляюцца важнай умовай гістарычнай праўды, узмацняюць гістарычную аснову раманаў. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

братва́, ‑ы, ж., зб.

Разм. Таварышы, сябры. Шумнаю грамадою хлынула рабфакаўская братва. Колас. Хай бледны ад крыўды лірычны пакутнік Вядзе яшчэ з крытыкам бой, А ты не ў купэ, а пяшком на папутных З вясёлай дарожкай братвой. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падабрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Стаць, зрабіцца добрым, дабрэйшым. Хто кажа, што мы пастарэлі? Мы сталымі сталі, Мы проста душой падабрэлі. Панчанка. Суровыя падрыўнікі падабрэлі, усе неяк адразу настроіліся на лірычны лад. Ваданосаў. / у безас. ужыв. Палагаднела, падабрэла на душы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыфіра́мб, ‑а, м.

1. У Старажытнай Грэцыі — урачыстая харавая песня ў гонар бога Дыяніса. // Хвалебны лірычны верш.

2. перан. Перабольшаная пахвала; усхваленне. Табе складаю дыфірамб, Пяро маё — таварыш верны, Калі сягоння ў час вячэрні Звіняць лісты, як гулкі ямб. Танк.

•••

Пець дыфірамбы гл. пець.

[Грэч. dithyrambos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

само́тнік, ‑а, м.

Той, хто пазбягае людзей, вядзе адасобленае жыццё. Натуральна, што і лірычны герой у рамантычных творах Змітрака Бядулі гэтага часу — адзінокі самотнік. Каваленка. / у перан. ужыв. Дзе вольхі ніцыя крысом хаваюць бераг стромы, жыве стары самотнік сом, на ўсю раку вядомы. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сане́т, ‑а, М ‑неце, м.

Лірычны верш з 14 радкоў — двух чатырохрадкоўяў і двух трохрадкоўяў з асаблівым размяшчэннем рыфмаў. Санет на беларускай мове гэтак жа лёгка і зграбна выражае і даносіць думкі і пачуцці, як санеты славутых італьянскіх і французскіх майстроў, сцвярджаў [М. Багдановіч]. Лойка.

•••

Вянок санетаў гл. вянок.

[Іт. sonetto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серэна́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. У сярэднія вякі ў Іспаніі і Італіі — вячэрняя песня, якая выконвалася звычайна пад акном каханай, у гонар яе.

2. Лірычны музычны твор тыпу сюіты для інструментальнага ансамбля. З.. прафесіянальным майстэрствам былі выкананы.. дзве часткі са струннай серэнады П. Чайкоўскага. «Звязда».

[Фр. sérénade ад іт. serenata.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)