плашч, ‑а, м.

Лёгкае паліто пераважна з непрамакальнай тканіны. Скінуўшы мокры, задубянелы ад дажджу плашч, Мікола павесіў яго каля печы, прывітаўся. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; -му́ты; зак., што.

1. Дзьмучы, дзьмухнуўшы, развеяць, рассеяць што-н. лёгкае.

Р. пыл.

2. Прытокам паветра ўзмацніць гарэнне; распаліць.

Р. жар.

3. Напоўніць паветрам; надзьмуць.

Р. ноздры.

|| незак. раздзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. раздзіма́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Плю́ксылёгкае’ (лід., Сл. ПЗБ). Кантамінаваная лексема, у аснове якой ляжыць польск. płuca ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўсуке́нак ’паўсукно’ (Касп.; ашм., Сл. ПЗБ). З польск. pólsukienko, якое з pólsukno ’паўсукно, лёгкае сукно, кашамір’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зыб, зыбу, м.

Лёгкае хістанне воднай паверхні, рабізна на воднай паверхні. Затока. Ні хвалі, ні зыбу няма, І тут нават кручы не надта крутыя. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́ра, ‑ы, ж.

1. Хімічны элемент — лёгкае на загаранне рэчыва жоўтага ці шараватага колеру.

2. Разм. Жоўтае тлустае рэчыва, якое ўтвараецца на сценках вушнога канала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балага́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Часовае лёгкае збудаванне з дошак для тэатральных, цыркавых паказаў, для гандлёвых патрэб, жылля і пад. (уст.).

2. Старадаўні народны вандроўны тэатр; тэатральнае відовішча камічнага характару з прымітыўным сцэнічным афармленнем.

3. перан. Пра што-н. несур’ёзнае, шумнае, бязладнае (разм.).

|| прым. балага́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ва́жкае ’печань у кабана’ (КСТ). Ад важкі1. Значэнне звязана, відаць, з антонімам лёгкае, лёгкія. Гл. яшчэ вагкуша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасцёбкалёгкае пакаранне розгай’ (Нас.). Рус. пск., цвяр. постёбка ’прымус, панукванне, падганянне’. Бел.-рус. ізалекса. Да сцябаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плевуці́на, плівуціна, плівуціпачкалёгкае адзенне’, ’плеўка’ (Юрч. СНЛ; Юрч. Вытв.), рус. смал. плевутшіа ’тонкая скурка, плёнка’. Да плява} (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)