Лукошка ’кош, лубянка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’міса’ (Анік., Грыг.). Прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі, параўн. рус. лукошко ’кошык з бяросты, лубянка’, ’кошык з лазы’, іркуцк. ’глыбокая міса’. Паводле Фасмера (2, 532), роднаснае да лукно (гл.). Словаўтваральная мадэль лук‑ошка: лукно, як рус. око‑шко: окно.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лука́, ‑і, ДМ луцэ; мн. лукі, лук; ж.

1. Дугападобны паварот ракі, а таксама мыс, які абгінаецца ракой. Рачулачка журчыць і булькае па каменнях, загінаецца ў лукі, у абаранкі, у затокі. Бядуля. Лука выглядала пышным старасвецкім садам, дзе замест пладовых дрэў раслі разложыстыя.. дубы. Колас.

2. Выгіб пярэдняга ці задняга краю сядла. — Давай, браток, развітаемся. — Трымаючыся за луку сядла, лейтэнант нагнуўся і пацалаваў Мішу. — Я яшчэ вярнуся. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самастрэ́л 1, ‑а, м.

1. Старажытная зброя для кідання стрэл і камення, якая складаецца з лука з прыкладам і спускавога механізма. // Дзіцячая цацка ў выглядзе такой зброі.

2. Спец. Пастка спецыяльнай канструкцыі на шашкоў, якая нагадвае лук.

самастрэ́л 2, ‑а і ‑у; м.

1. ‑у. Наўмыснае раненне самога сябе (з мэтай ухілення ад ваеннай службы). Сапраўдны салдат ніколі не зробіць самастрэлу. Гурскі.

2. ‑а. Разм. Салдат, які знарок раніў сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аблу́к ’суцэльны ліпавы лубок для скрыні і сценак у сялянскіх калёсах, кладзецца таксама і ў сані’ (Шат.), рус. облук край калёсаў, саней’, славац. obluk ’тс’, чэш. oblouk, польск. obłąk, славен. oblok ’дуга’, серб.-харв. о̀блук, балг. облък ’лука’, да ob‑lǫkъ, гл. лук, лука. Фасмер, 3, 103; Махэк₂, 405–406.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́рче сравнит. ст.

1. нареч. гарчэ́й;

во рту ста́ло ещё го́рче у ро́це ста́ла яшчэ́ гарчэ́й;

2. прил. гарчэ́йшы;

э́тот лук го́рче гэ́та цыбу́ля гарчэ́йшая;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ле́цён ’сенцы, камора’ (пін., Колб.; ц.-палес., Нар. сл.), лун. лёттен (Шатал.), лётён, лёцень (Тарн., Шн. 3; маз., Нар. лекс. Гом.), жытк. ляцён ’тс’ (Мат. Гом.). Утворана ад прыметніка летні пры дапамозе суфікса -ён (Сцяцко, Афікс. наз., 103). Hę выключана, аднак, версія аб утварэнні лексемы з прасл. асновы lęk‑ > lęcati ’нагінаць, нацягваць’, параўн. рус. наляцать, налячить ’напінаць, нацягваць (лук, пастку, сетку)’, ст.-рус. ляцати ’расстаўляць пасткі’, ст.-слав. налАШтн ’нацягваць лук’, ЛАцати ’ставіць пастку’, чэш. leceti, liceti, в.-луж. lac, н.-луж. Іёс ’тс’, славен. lecati (se) ’гнуць’, літ. lenkti ’згі-наць, нахіляць’. Тады палес. лецён першапачаткова азначала 6 ’клетка-лавушка’ з загнутых дубцоў у выглядзе будана’ (параўн. палес. пажарнік). Бязлай (2, 130) таксама выводзіць славен. Іёсеп ’пастка для лоўлі птушак’ з lęk‑, а Штрэкель (там жа) выводзіць яго з ням. баварск. die Letz, Letzen ’пастка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́катачак у выразе: у лу́катачку ’скруціўшыся (пра змяю)’ (віл., Сл. ПЗБ), лу́катка ’лукавіна’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’зігзаг’ (Шат.; КЭС, лаг.), ’няроўнасць’ і лу́каткай ’няроўна, зігзагамі’ (гродз., Сцяшк. Сл.), ісці (адрэзаць) у лу́каткі ’крыва, віляючы з боку ў бок’ (лях., Янк. Мат.). Рус. наўг., цвяр., калін. лу́ко́ть ’задняя частка сахі ў выглядзе прагнутага раздвоенага бруса’, ст.-рус. лукоть ’гак’, ’пятля’, ц.-слав. лѫкоть ’тс’, ’вобад кола’, польск. łąkoć ’выгнутасць, крывізна’, паўд. ’звяно вобада’, н.-луж. łukuś ’бабінец’ < ’паўкруглая выгнутасць дзвярэй’, ’лёд, з-пад якога выцекла вада’, чэш. loukoť ’звяно’, мар. lúkoť ’тс’, ’выгнутае дрэва’, славац. lúkoť ’звяно’. Дададзім яшчэ польск. łąkotka, серб.-харв. лукоћа ’папярочнае рабро ў лодцы’. Прасл. lǫkotьka, якое з lǫkotь ’выгнутасць, крывізна, лук, выгнуты прадмет’, утворанай з lǫkъ > лук1 (гл.) і суфікса ‑otь (Слаўскі, 5, 86 і 87; Фасмер, 2, 533; Шустар-Шэўц, 11, 788–789).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лучок1 ’наморднік для цяляці’ (ТС), ’вілачкі ля касы, якія падбіраюць пры касьбе скошаныя расліны (грэчку, віку, ячмень)’ (Юрч., Сцяшк., ТС) — першапачаткова быў лучок, на які магло быць нацягнута палатно для адкідвання збожжавых (в.-дзв.; Шатал., Шат.) ’чаўнок для вязання сетак’ (Дэмб. 2). Да лук1 (гл.).

Лучок2 ’лучка, лука, утвораная загібам ракі’ (Бяльк.), ’невялікі залом, выступ берага ў малой рэчцы’ (слаўг., Яшк.). Да лука́ (гл.). Канчатак аформлены пад уплывам лужок < луг (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́ўма ‘гвалтоўна, напорыста’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ‘знянацку, нечакана’ (Барад.). Дзеепрыслоўе ад соваць (гл.), утворанае па тыпу бегма, лежма і пад. Да семантыкі параўн. соўну́ць ‘штурхнуць’ і су́нуць ‘сунуць, пайсці гуртам’ (ТС), параўн. укр. совману́ти ‘штурхнуць’, што таксама звязваюць з со́ва́тися ‘совацца’, суну́ти ‘піхнуць’ (ЕСУМ, 5, 343). Магчыма, сюды ж соўма́к, соўма́н ‘ціхі, негаваркі чалавек, што паводзіць сябе незалежна’ (ТС), соўмач ‘нелюдзімы чалавек’ (лук., ЛА, 3), гл. саўміла. Наўрад ці звязана з тур. sovmak ‘гнаць, праганяць, адганяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ракі́та ’дрэва або вялікі куст сямейства вярбовых’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ, Ласт., Кіс.), ’вербалоз’ (Бяльк.), ’нарост на дрэве, гуз’ (шарк., Цыхун, вусн. павед.), ракі́ціна ’лазіна’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Шатал.), ’від бярозы з вельмі цвёрдай драўнінай’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рокі́та ’дробналістная лаза з тонкімі галінкамі’ (ТС; беласт., Сл. ПЗБ), ракі́тавае дзерава ’карэльскя бяроза’ (?) (шарк., Цыхун, вусн. павед.), ракі́тнік ’зараслі ракіты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. роки́та ’гатунак вербы’, рус. раки́та ’вербалоз’, ’тып, гатунак вербы, што расце па берагах ракі, ў нізінах’, польск. rokita, rokicina, в.-луж. rokot, н.-луж. rokit, rokita, палаб. rükåita, прым. rühtjeitna (= rokitna), чэш., славац. rokyta, rakyta, славен. rakȋta, серб. ра̀кита, харв. ràkita, балг. раки́та, макед. ракита, ст.-слав. ракыта. Прасл. *orkyta. У слав. мовах метатэза з рэфлексамі ro‑/ra‑. Значэнне ’гібкасць’ і ’цвёрдасць’, магчыма тлумачаць фармальную блізкасць з лат. ērcis, ērcetis ’ядловец’, грэч. αρκευθος ’тс’ (Фасмер, 3, 438; Бязлай, 3, 148; Шустар-Шэўц, 2, 1233; БЕР, 6, 168). Абсалютызацыя значэння ’гібкі’ схіляе да параўнання са ст.-інд. arkáh̥лук’, лац. arcusлук, дуга, скляпенне’, arka ’куфэрак, сундучок’, гоц. arhwazna ’страла’, што звычайна не прымаецца этымолагамі (гл. Фасмер, там жа, з літ-рай; параўн. аднак Глухак, 517; Сной₂, 601). Адмаўляецца таксама сувязь з чэш. rakos, rokos ’трыснёг’ (гл. рагоз).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)