Рабі́навая ночлетняя ноч з громам, маланкай, дажджом’ (ТСБМ), ’навальнічная ноч у канцы лета’ (Ян.), рабі́нная ноч ’тс’ (Мат. Гом.), рабі́нова (рабі́на) ноч ’тс’ (ТС), укр. гороби́на ніч ’ноч з моцнай навальніцай’, рус. дыял. ряби́новая ночь, араби́новая ночь ’душная летняя ноч з зарніцамі’, ’навальнічная ноч’. Выраз вядомы толькі ўсходнім славянам. Упершыню засведчаны ў спісах XV ст. “Аповесці мінулых гадоў” як рѩбинаѩ ночь: И бывши нощи рябинои, быстъ тма, и гром шибаше и дождь. Німчук лічыць, што першы член выраза — гэта прыналежны прыметнік ад стараж.-рус. (о)рябъ, (о)рябь (< прасл. *rębъ ’курапатка’), гл. рабчык, які з цягам часу перастаў суадносіцца з назвай птушкі і быў рээтымалагізаваны шляхам збліжэння са словам рабіна або верабей (Німчук, Давньорус., 161–163). Малаверагоднай падаецца версія Даля пра сувязь з назвай дрэва (гл. рабіна), бо ў гэты час цвіце рабіна (Даль₃, 1775–1776). Па меркаванні іншых навукоўцаў назва звязана з рабы́ і роднаснымі і.-е. назвамі колеру і матывавана ўяўленнямі пра “рабую, стракатую” ад успыхваючых маланак у летнюю ноч (Брукнер, 451; Агапкина, Топорков, СіБФ, 1989, 230–253; Фінкель, ВЯ, 1956, 4, 92). Можна прапанаваць версію аб балтыйскім паходжанні назвы, параўн. літ. rabė́ti, rãbinti ’стукаць, грукатаць’, лат. grabinãt ’стукаць, удараць’, rībināt ’грукатаць (пра гром)’. Агляд версій гл. Фасмер, 3, 535; Будзішэўска, SOr, 39, 3–4, 275; Жураўлёў, Язык и миф, 522–524; Слав. др., 1, 433–434.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухаве́й ’сухі гарачы вецер’ (ТСБМ, Некр. і Байк.; ашм., Стан.; Сцяшк.), ’сухое ветранае надвор’е’ (Сл. ПЗБ), ’сухі сцюдзёны вецер’ (Варл.), ’зарніца’ (Растарг.), сухове́й ’суша, сухі вецер’ (ТС), сухаве́я ’тс’ (Сцяшк.), ’летняя начная маланка без грому’ (Мат. Маг.), сухаве́іца ’сухое ветранае надвор’е’ (Бяльк., Сержп. Прымхі), сухаве́йка ’сухі паўдзённы вецер’ (Арх. Федар.). Укр. сухові́й ’сухі вецер; усходні вецер’, рус. сухове́й ’сухі гарачы вецер; суша, засуха’. Утворана на базе спалучэння слоў су́ха (гл. сухі) і ве́яць (гл.); параўнанне ў якасці генетычнай паралелі з літ. saũsvėjis ’тс’ (Аткупшчыкоў, Этимология–1984, 193) недакладнае, паколькі літоўскае слова ўзнікла на базе зыходнага словазлучэння saũsas vė́jas ’сухі вецер’ і, на думку Трубачова (Этногенез₂, 245), з’яўляецца калькай рус. суховей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ле́тнік 1, ‑у, м., зб.

Аднагадовыя дэкаратыўныя садовыя расліны. // Абл. Летняя садавіна. [Каліна:] — Пяцьдзесят гектараў саду. А які ўраджай! .. Летнік псуецца, гніе шмат. М. Ткачоў.

ле́тнік 2, ‑а, м.

Разм. Лёгкі летні пінжак або жакетка. На .. [хлопцу] шэры, з абвіслымі штрыфелямі летнік; сіняя кепка-васьміклінка з кароценькія брылём. Ракітны.

ле́тнік 3, ‑а, м.

Разм. Дарога, якой карыстаюцца толькі летам; проціл. зімнік. Адшукаў [Віця] знаёмы летнік — летнюю дарогу, па якой калгаснікі вазілі сена. Жычка. [Андрэй і Драбок] выехалі на ўзлессе, дзе дарога раздзялялася на дзве — адна, пратораная, вяла полем у вёску, а другая, ледзь прыкметны, заросшы травою летнік, бегла на Андрэеў хутар. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабля́кнуць і пабле́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Страціць яркія фарбы, выцвісці, паліняць. Фарбы пабляклі. Партрэты пабляклі. □ Пакуль [хлопчык] ляжаў у бальніцы, загар на твары завяў.. Нават вяснушкі на шылаватым носе паблеклі. Беразняк.

2. Памеркнуць, пабляднець. Драбнелі і прападалі зоры, пабляк.. месяц: неба ўвачавідкі налівалася далёкім сонечным святлом. Вышынскі. Летняя сінь неба крыху паблекла. Асіпенка.

3. Звяць, страціць свежасць (пра расліны). Першыя замаразкі прыхапілі пад акном вяргіні: яны пабляклі, пачарнелі. Кірэйчык. Усё навокал неяк паблякла, толькі на газонах ярка цвілі астры. Асіпенка. // перан. Страціць прыгажосць, свежасць, бляск. Твар пабляк. Вочы пабляклі. □ Некалі прыгожая, Крывіцкая зараз паблякла. Гурскі.

4. перан. Страціць сваю сілу, выразнасць, яскравасць. Слава паблякла. Уражанні пабляклі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпа́р, ‑у, м.

1. Душная гарачыня, спякота ў паветры ад сонца. Іскрыцца сонейка. Прыпар. Бялевіч. То ў бубны дахаў снежны вецер біў, То навальніца у прыпар грымела, Трубач над зыркім вогнішчам трубіў — І ўсё было да болю зразумела. Грахоўскі.

2. Напружаная летняя праца ў полі (у час касьбы, жніва). Следам за сенакосам падыходзіў жніўны прыпар. Асіпенка. У самы прыпар прыехала на хутар бабка Югася, каб паглядзець дзяцей, пакуль маці і бацька будуць ўпраўляцца з касьбою і жнівом. С. Александровіч. // перан. Найбольш напружаная праца, якая наступае час ад часу, а таксама перыяд такой працы. Кафедры правяралі выкананне вучэбных планаў і паспешліва рыхтаваліся да чарговага інстытуцкага прыпару. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спя́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Стан паніжанай жыццядзейнасці, які наступае ў некаторых млекакормячых у неспрыяльную для іх пару года. Упасці ў спячку. Летняя спячка. □ Нарэшце, дзеці рашылі пакінуць вожыка на тыя самым месцы, якое ён аблюбаваў сабе на час доўгай зімовай спячкі. Стаховіч. // Пра здранцвенне халаднакроўных жывёлін. Спячка жаб. / у перан. ужыв. Вось і аблогі. Шмат гадоў ляжалі яны некранутымі, парослыя хмызняком ды рэдкай сухой травой. Ні карысці, ні радасці не было ад іх людзям. Але сёлета прыйшоў канец іх спячцы. Так парашылі калгаснікі. Бяганская.

2. Разм. Неадольная санлівасць. // перан. Стан душэўнага здранцвення; бяздзейнасць, пасіўнасць. І толькі тады абудзіўся [Казімір] ад горкай спячкі, калі пачуў адну навіну, якую ўсе людзі ў аколіцы лічылі звычайнай. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стоўп 1, стаўпа, м.

Абл. Сцірта, торп. Ціток узлез на жытні стоўп і адразу ўбачыў, што снапы каля сцяны паварушаны. Лобан. / у вобразным ужыв. Сваю ноч верасень дасыпае дзе-небудзь у гумне, на стаўпе духмянага мурагу. Васілевіч.

стоўп 2, стаўпа, м.

1. Спец. Вежа або калона. Александрыйскі стоўп.

2. Тое, што і слуп (у 2 знач.). Даўно ўжо зышла на зямлю .. цёплая летняя ноч, і залацісты стоўп ад поўнага месяца лёг на люстраную гладзь шырокай Волгі. Багдановіч.

3. перан. Іран. Важны дзеяч, значная службовая асоба. Стаўпы грамадства. □ Раней, бывала, «стаўпы парадку» і кроку не ступяць, каб не наведаць яго; ніколі, бывала, не абыходзілася, каб на Марціна не склалі пратакола або не ўшпілілі штрафу. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцягну́цца, сцягнуся, сцягнешся, сцягнецца; зак.

1. Туга зацягнуць сябе чым‑н. Сцягнуцца поясам.

2. Злучыцца, самкнуцца канцамі, краямі. Кальцо войскаў сцягнулася наўкол горада.

3. Сабрацца, сканцэнтравацца ў адным месцы (пра вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.). Войскі сцягнуліся да пераправы.

4. Разм. Спусціцца, перамясціцца марудна, з цяжкасцю. Так цёпла цэлы дзень было, Што дзед — і той сцягнуўся з печы. Багдановіч.

5. Разм. Пайсці куды‑н., сысці адкуль‑н. Сцягнуўся недзе на цэлы дзень.

6. З цяжкасцю быць знятым (пра што‑н. з адзення, абутку). Бот нарэшце сцягнуўся.

7. Разм. Прайсці марудна; здоўжыцца (пра час, дарогу). Сцягнулася дарога ў тры кіламетры — такім гарэў нецярпеннем, хоць усведамляў, што .. [Антанюк і Будыкаў] могуць сапсаваць адзін аднаму настрой. Шамякін. У чаканні трывожным сцягнулася кароткая летняя ноч. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́па́р1, пры́пыр, прі́пър, прі́пыр ’душная гарачыня, спякота ў паветры ад сонца; напружаная летняя праца ў полі (у час касьбы, жніва)’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Шн. 2, Ласт., Касп., Хрэст. дыял., Сл. ПЗБ; міёр., Жыв. НС; полац., ушац., беш., віц., гарад., леп., ЛА, 2; в.-дзв., рас., полац., беш., барыс., акц., ЛА, 3), збіць пры́пар ’парабіць амаль усю работу’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), прыпа́рка ’гарачае вільготнае надвор’е’ (Раст.), пріпа́р ’тс’ (Бяльк.), вытворныя прыпа́рніца, пры́парніца, пріпырніца, пры́парка ’пара збору ўраджаю; самы спякотны час летняй працы, калі больш за ўсё парыць’ (Нік. Очерки, Касп.; брасл., красл., Сл. ПЗБ; полац., сен., ЛА, 3), пры́парнік, пры́парніца ’той (тая), хто нанімаецца на працу на час напружанай летняй працы ў полі’ (Нік. Очерки). Параўн. рус. дыял. припа́р, припа́рина, припа́рка ’гарачае надвор’е пасля дажджу; прыпарка’. Дэрываты ад прыпа́рыць < па́рыць (гл.).

Прыпа́р2 ’папар’ (Ян.). Параўн. рус. арханг. пропа́рить ’пакінуць пад папар (пра зямлю)’. Гл. папа́р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сая́н ’шарсцяная даматканая спадніца’ (Касп.), ’шарсцяная спадніца з каснікамі, андарак’ (Бяльк., Малч., Сл. ПЗБ), ’шарсцяная спадніца з купленай тканіны’ (Малч.), ’верхняя світка з чырвонага сукна, лепшая адзежа’ (Мядзв.), ’зімовая шарсцяная спадніца’ (Тарн.), ’спадніца, сарафан’ (Пал., ДАБМ, камент., 933; віц., магіл., Шн. 1), ’спадніца з ільняной тканіны’ (Нік., Оч.), ’тонкае сукно’ (Гарэц.), ’паўсукно’ (Сл. ПЗБ), ’палатно з воўны’ (Інстр. 1), сая́н, сая́к ’суконная спадніца’ (Мат. Гом.). Рус. цвяр., смал. сая́н ’сарафан з даматканай фарбаванай тканіны, расхінны сарафан’, курск. ’высокая спадніца з падцяжкамі’. Запазычана праз польск. sajan ’плашч’ (ст.-польск. sajan ’кароткі салдацкі кафтан’) з італ. saione, ’грубая шарсцяная фуфайка’ < saio ’простая фуфайка, салдацкая куртка’ < лац. sagum ’салдацкі плашч’, кельцкага паходжання (Мацэнаўэр, 302, Брукнер, 479; Фасмер, 3, 567). Ст.-бел. саянъ, соянъ (XVI ст.) са ст.-польск., гл. Булыка, Лекс. запазыч., 109. Літ. sajõnas, sejõnas, sijõnas ’спадніца, летняя жаночая вопратка’ паходзяць з усходнеславянскіх моў, гл. Скарджус, Slav., 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)