Крут ’хват, маладзец’ (Нас.), ’круцель’ (ТС). Гл. круты 2.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
стро́мы, ‑ая, ‑ае.
Вельмі круты. Скалісты, ззаду асветлены прам[янямі] бераг быў стромы, як сцяна, высокі — больш за дзвесце метраў. Брыль. Рака ўвесь час пятляе, па абодва бакі яе шырокія заліўныя лугі. На заваротах — адзін бераг нізкі, пясчаны, другі — стромы, круты. Сачанка. [Дзеці] павольна абышлі ўжо тры бакі будыніны і цяпер павінны былі выйсці на чацвёрты бок, што выходзіў на стромы адхон. Караткевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
зало́м¹, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Заломленае месца на чым-н. або круты выгіб, паварот чаго-н.
З. на суку.
З. акопа.
2. Зблытаны і заламаны чараўніком пук жытніх сцёблаў, які, па ўяўленні забабонных людзей, мог наклікаць бяду на гаспадара нівы.
Заламаць з.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Крутая́р ’лес на абрыве’ (Мат. Гом.). Да круты 1 (гл.), яр (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Стацяко́л ‘круты, стромкі бераг’ (Сцяшк.). Ад стоці (гл.) з суф. ‑ак і ‑ол.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
адхо́ністы, ‑ая, ‑ае.
Не круты, спадзісты, пахілы. [Іван і Джулія] дабеглі ў самы ніз лагчынкі, прабраліся праз рададэндран на другі яе бок — невысокі, адхоністы ўзлобак — і знясілена пайшлі ўгору. Быкаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Кру́ча 1 ’крутое месца, круты бераг, спуск’ (ТСБМ, Нар. лекс., Яшк., ТС, Мат. Гом.), укр. круча, рус. круча ’тс’. Да krǫtja. Гл. круты 1 (Фасмер, 2, 387).
Кру́ча 2 ’вір, завіруха’ (Нар. лекс., Яшк., ТС, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Да круціць 1. Зыходная форма krǫtja. Гл. круча 1.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Прыці́ністы, прыці́місты, прыці́месты ’круты, абрывісты, стромкі (бераг)’ (саліг., Нар. словатв.; саліг., капыл., ЛА, 2). Да прыціна́ць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
лукаві́на, ‑ы, ж.
1. Круты паварот, выгіб (ракі, берага і пад.). Сёння .. [Алег з бацькам] начавалі ў вялізным бары, які стаяў ля крутой лукавіны Дрыгвянкі. Гамолка.
2. Тое, што і лука (у 1 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
нахі́л, -у, м.
1. гл. нахіліць, нахіліцца.
2. Пастава цела пад вуглом паміж гарызантальнай і вертыкальнай плоскасцю.
Н. дрэў.
3. Схіл, спуск, пакатая паверхня.
Круты н.
4. перан. Прыхільнасць, схільнасць, цяга да чаго-н.
Н. да музыкі.
5. Наяўнасць якіх-н. унутраных задаткаў, схільнасць да чаго-н.
Н. да прастуды.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)