цяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Тое, што і цягнуць (у 1, 2, 4, 6 і 13 знач.) з той розніцай, што цягаць абазначае шматразовае дзеянне, якое адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.

2. каго-што. Красці.

Ліс цягае куранят.

3. што. Насіць доўгі час (пра адзенне, абутак; разм.).

Пяты год чаравікі цягае.

4. каго-што. Валачы па зямлі.

Ц. хустку па зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уна́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Панадзіцца рабіць што‑н. непажаданае. — Унадзіўся падлюка-каршун лятаць, — паскардзіўся .. [дзед] бабцы Вікці. — Сёння зноў маладога пеўніка схапіў. Даніленка. [Павел Сцяпанавіч:] — Залетась тут, у Пяцідуб’і, браканьеры ясень унадзіліся красці. Ляўданскі. // Стаць часта наведваць каго‑н. Да старога неўзабаве ўнадзілася хадзіць на вячоркі ўдава з суседняга засценка. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязна́йка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑найцы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Пра чалавека, які нічога не ведае. — Закон? — Наркевіч з нялюбасцю глянуў вялікімі сваімі вачыма на Чапялевіча. — Вы знаеце законы. А ці ведаеце вы, што закон забараняе красці? А крадзяце. Ну дык чаго вы цялём прыкідваецеся, нязнайкам. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ута́скивать несов.

1. (уносить) сця́гваць; (тащить) цягну́ць; (вытаскивать) выця́гваць; (оттаскивать) адця́гваць; (затаскивать) заця́гваць;

2. (красть) разг. цягну́ць, кра́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ты́раць ‘цяжка працаваць’ (Сцяшк. Сл.; Скарбы). Параўн. польск. tyrać ‘цяжка працаваць, не шкадуючы сіл і здароўя’, аргат. ‘красці’, ‘працаваць’ (Каня, Słownik), tyrać, terać ‘псаваць, нішчыць, траціць’, ‘надрывацца’, каш. tërac, tėrac ‘тс’, utërac są ‘змучыцца’, чэш. týrati ‘мучыць; катаваць (жывёл)’, славац. týrať ‘мучыць’. Арэальна, хутчэй за ўсё, запазычана з польскай мовы; узводзіцца да дыял. зах.-слав. *tyrati няяснага паходжання. Не зусім надзейна звязваецца генетычна з прасл. *turiti ‘паганяць’, ‘гнаць’, ‘турыць’ (Брукнер, 589; Махэк₂, 664; Рэйзак, 687; SEK, 5, 146–147). Пры прасл. *tiriti ‘мучыць’ да *terti ‘церці’ (Пралік, 637). Значэнне ‘красці’ ў польскай мове, відаць, у выніку збліжэння з усх.-слав. тырыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нэ́мацькрасці, паціху браць’, намнуць ’украсці, паціху ўзяць’ (Нас.). Паводле Насовіча, запазычана з ням. nehmen ’браць’, згодна з пазнейшым удакладненнем Карскага, праз яўр. (ідыш). Відаць, сюды ж гродз. Умнуць ’прапасці’ (Сцяшк. Сл.), праз стадыю намнуты (намнутый) ’украдзены’ (Нас.), г. зн. ’прапаўшы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

увола́кивать несов.

1. разг. валачы́; звалака́ць, звала́кваць; (выволакивать) вывалака́ць, вывала́кваць; (в сторону) адвалака́ць, адвала́кваць; (заволакивать) завалака́ць, завала́кваць;

2. (красть) прост. кра́сці, цягну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Латашы́ць, латажы́ць, бялын. лыташы́ць ’ірваць без разбору псуючы і спусташаючы’, ’неахайна ірваць’ (ТСБМ, Шат.; беласт., навагр., паст., пух., Сл. паўн.-зах.), ’таптаць травы, пасевы’ (Шат.), ’знішчаць з’ядаючы і топчучы’ (ТС, Янк. II), ’біць кіем па садовым дрэве, з шумам рваць траву ці гародніну’ (КЭС, лаг.), ’абтрасаць, абіраць’, ’браць, збіраць старанна’ (Яўс.), ашм., навагр.красці, грабіць’, смарг. ’насіць вялікімі бярэмамі’ (Сл. паўн.-зах.), ’біць, лупцаваць’, ’страляць’ (ТСБМ; в.-дзв., швянч., Сл. паўн.-зах.). Укр. гуц. лото́шити ’быць без занятку’, рус. наўг. лотошитькрасці’, польск. łatać/łatoszyć, lotoszyć ’біць, лупцаваць’. Утворана ад *латоxa < latiti. Да ла́та́цца (гл.). Параўн. таксама латухея (гл.). Відавочна, у афармленні семантыкі дзеяслова ў некаторых гаворках уплывала лексема лата ’лапік’. Параўн. рус. паўд.-сіб. латошить ’латаць адзенне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смарка́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Такі, у якога цякуць з носа смаркачы. Малыя, галапузыя, брудныя, смаркатыя дзеці наперабой крычалі есці. Арабей. // Запэцканы смаркачамі. Малыя з чырвонымі смаркатымі насамі ляпілі бабу. Сачанка.

2. перан. Зневаж. Малы, малады; нязначны, няўмелы. [Тарас Тарасавіч:] — Разганю я вашу к[а]мпанію, жаніхі смаркатыя. Асіпенка. — Ах ты, выпаўзень смаркаты, — як бы і не злосна загаварыў Асцюк, — красці вучышся? Марціновіч. / у знач. наз. смарка́ты, ‑ага, м. — Ідзі, ідзі, смаркаты! — махнула вёдрамі Касмініха. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сля́сіць экспр. ‘украсці’ (Сцяшк.). Рус. дыял. сля́сить ‘тс’, сля́мзить ‘тс’, сля́бзить, сля́пзить ‘тс’ і інш. Фасмер (3, 681) параўноўвае з рус. дыял. ля́мза ‘злодзей, зладзюжка’, ля́мзитькрасці’. Апошняе не мае пэўнай этымалогіі (Фасмер, 2, 551). Сувязь з польск. łamzak ‘махляр’, чаш. lamzak ‘тс’ з ням. Lappsack Фасмер (там жа, са спасылкай на Карловіча) лічыць сумніўнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)