◎ *Летавішча, лётовище ’гадавое кола ў ствале дрэва’ (Нік.; ельск., ЛАПП), лун. летовішчэ ’кольца на розе, паводле якога можна вызначыць, колькі год карове’ (Шатал.). Суфікс -išče надае значэнне выніку дзеяння. Да летаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
1. што. Зрабіць кругавую абмазку ствала дрэва для захавання ад шкоднікаў. // Зрабіць кругавы зрэз кары са ствала дрэва.
2. каго. Надзець пазначанае кольца на лапку птушкі, на хвост рыбы для вывучэння шляхоў іх руху і пад. Акальцаваць птушку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бранзале́т, ‑а, М ‑леце, м.
Упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з высакародных металаў, слановай косці і пад., якое носяць на руцэ вышэй кісці. Пятро Іванавіч націснуў кнопку, аддаў загад і праз некалькі хвілін у кабінет.., ззяючы завушніцамі, каралямі і бранзалетамі, увайшла высокая пышная бландзінка. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́лік, ‑а, м.
1. Памянш. да рол.
2. Невялікае металічнае кольца (на ножках мэблі, раяля для зручнасці перасоўвання). На падлозе стаяла каляска на чатырох роліках. Асіпенка.
3. Фарфоравы ізалятар для замацавання электрычных правадоў на сцяне, столі і пад.
4. толькі мн. (ро́лікі, ‑аў). Канькі на калёсках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Га́йка ’гайка’, ’жалезнае кольца, якое набіваецца на што-н. для змацавання’ (БРС, Касп., Нас.). Рус. га́йка, укр. га́йка. Паводле Фасмера (1, 384), цяжкае слова. Шанскі (1, Г, 11–12) мяркуе, што ўкр. і бел. словы запазычаны з рус., дзе гэта слова ўтворана суфіксам ‑ка ад дзеяслова гаить ’закрываць; затрымліваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́чапка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
1. Спец. Назва дэталей у выглядзе кольца або паўкольца, якія злучаюць што‑н.
2. Вяровачка, раменьчык і пад., за якія чапляюць, падвязваюць што‑н. Па абодва бакі ў .. [чалавека] віселі, скрыжаваныя на грудзях і плячах почапкамі, торбы. Галавач. За .. [ваўкадавам] у траве валачылася-скакала доўгая раменная почапка. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лы́чка, ‑а; Р мн. ‑чак; н.
1. Памянш. да лыка.
2. пераважна мн. (лы́чкі, ‑чак). Вузкія папярочныя нашыўкі на пагонах. Яны прыйшлі ўтрох. Адзін — на пагонах тры белыя лычкі, а ў тых двух — сівыя пагоны, як і іх фрэнчы. Баранавых.
3. Абл. Кольца, круг. Арына паклала ў міску кавалак сала, кавалак мяса і лычка кілбасы. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ве́нца ’абадок (пасудзіны); абадок, кольца’ (БРС, Шатал.). Укр. ві́нця мн. л., н. р. ’край пасудзіны’. Можна меркаваць, што гэта слова ўзнікла метафарызацыяй да *věnъkъ, *věnъkъ. Параўн. рус. дыял. ве́нчик ’тоўсты аплёт па верхняму краю снеткавага каша’, вене́ц ’горны хрыбет кругам, паўкругам; край высокага стэпу і г. д.’ Параўн. Рудніцкі, 1, 430–431.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карб ’гадавое кольца на розе каровы’ (З нар. сл.), карбы ’знакі на рагах у каровы’, ’зарубкі на бірках’ (З нар. сл.). Да ўкр. карб ’знак, след, зарубкі’, літ. kar̃bas ’зарубка’ і інш. — запазычанні з польск. karb ’зарубка’, якое ў сваю чаргу з с.-в.-ням. kërbe ’зарубка’ (Слаўскі, 2, 70). Гл. карбаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кале́ц ’напарстак’ (Касп.). Магчыма, сюды ж рус. урал. калец ’вяровачная пятля ў варотах, якая служыць запорам’. Няясна, ці сапраўды тут рэгіянальнае ўтварэнне ад кола (гл.), як аб гэтым меркаваў Сцяцко, Афікс. наз., 153, або толькі трансфармацыя шырока вядомай структуры кальцо/кольца. Апошняя форма сведчыць аб магчымых працэсах граматычнага пераасэнсавання пры ўзаемадзеянні розных гаворак. Параўн. яшчэ кальцо.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)