аднадзёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Насякомае, якое жыве вельмі кароткі час (адзін дзень).

Матылёк-а.

2. Пра тое, што не мае вялікага значэння і існуе нядоўга (разм.).

Кніжка-а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіно́дзік, ‑а, м.

У праваслаўнай царкве — кніжка, у якую запісваюцца імёны памёршых для памінання іх у час набажэнства; памінальная кніга.

[Ад грэч. synodikos — спадарожнае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мініяцю́рны прям., перен. миниатю́рный;

м. жы́вапіс — миниатю́рная жи́вопись;

~ная кні́жка — миниатю́рная кни́жка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малю́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Маленькае дзіця. // перан. Аб кім‑, чым‑н. вельмі маленькім (ростам, памерамі). Кніжка-малютка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́мятны в разн. знач. па́мятный;

~ная падзе́я — па́мятное собы́тие;

~ная кні́жка — па́мятная кни́жка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залі́к, -у, мн. -і, -аў, м.

Від праверачных іспытаў (у вышэйшай школе, у спартыўных установах і пад.), а таксама адзнака аб праходжанні такіх іспытаў.

Здаць з.

Атрымаць з.

|| прым. заліко́вы, -ая, -ае.

Заліковая кніжка (для адзнак аб здадзеных экзаменах, заліках).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́мікс, ‑а, м.

У капіталістычных краінах — кніжка, брашура, апавяданне ў малюнках з суправаджальным тэкстам, галоўным чынам прыгодніцкага зместу, разлічаныя на задавальненне прымітыўных пачуццяў і густаў.

[Англ. comics.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вновь нареч.

1. (опять) зноў, ізно́ў;

2. (заново) на́нава;

3. (недавно) няда́ўна, то́лькі што; но́ва…;

вновь назна́ченный новапрызна́чаны;

вновь вы́шедшая кни́жка кні́жка, што няда́ўна вы́йшла, няда́ўна вы́дадзеная кні́жка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малю́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Карціна, ілюстрацыя (звычайна фарбамі).

Кніжка з малюнкамі.

2. перан. Тое, што можна ўявіць у канкрэтных вобразах.

Малюнкі роднага краю.

3. У літаратуры: апісанне жыццёвых з’яў.

Апавяданне дае яркі м. жыцця дарэвалюцыйнай вёскі.

|| прым. малю́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чаро́цісты, ‑ая, ‑ае.

Парослы чаротам. А кніжка сапраўды была прыгожая: на вокладцы была намалявана рэчка з чароцістым берагам і чалавек у чоўне, а наўскасяк напісана «Расцяробы». Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)