прахапі́ць, ‑хаплю, ‑хопіш, ‑хопіць; зак., каго-што.

Прабраць, пранізаць (пра холад, вільгаць і пад.). — Вецярок вясновы, здаецца, і цёплы, а на самай справе.. адразу прахопіць. Шамякін. // безас. Праняць, прадзьмуць, выклікаўшы прастуду. Прахопіць цябе ветрам — вось табе і кашаль і розныя іншыя непрыемнасці. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стагна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. стагнаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ночы цяпер стаялі зорныя .. і да самай раніцы чуліся тут: моцны шэпт, кашаль, стагнанне, божканне. Чорны. Толькі зрэдку на світанні, Як павейваў вецярок, Журба чулася, стагнанне, — Плакаў ссечаны дубок. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уду́шлівы

1. в разн. знач. уду́шливый;

у. ка́шаль — уду́шливый ка́шель;

~вая атмасфе́ра жыцця́ — уду́шливая атмосфе́ра жи́зни;

~выя га́зы — уду́шливые га́зы;

2. страда́ющий оды́шкой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

припа́рка ж.

1. (действие) прыпа́рка, -кі ж., прыпа́рванне, -ння ср.;

2. (повязка) прыпа́рка, -кі ж.;

как мёртвому припа́рка (помо́жет) як ка́шаль хваро́бе (памо́жа).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упа́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўваліўся, запаў унутр чаго‑н. Наперад прабілася высокая, яшчэ маладая жанчына з глыбока ўпалымі вачыма. Якімовіч. «Амерыка»... — паказаў [Міхаль] на свае ўпалыя, худыя грудзі, і сухі кашаль абарваў яго словы. Бялевіч.

2. перан. Аслабелы, слабы (пра голас). Антаніна Аркадзеўна сказала без надзеі, упалым голасам: — Пра гэта вы [Міхаліна і Генадзь] дамоўцеся самі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надры́ў, -ры́ву м., в разн. знач. надры́в; (напряжение — ещё) надса́да ж.;

н. вяро́ўкі — надры́в верёвки;

ка́шаль з ~ры́вам — ка́шель с надры́вом (надса́дой);

душэ́ўны н. — душе́вный надры́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Накашалі́ць ’нагаварыць недарэчнага’ (трак., Сл. ПЗБ), ’нарабіць беспарадак’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Параўнанне з літ. kašeleti ’пашкодзіць па глупству’ не здаецца пераканаўчым, тым больш што і само літоўскае слова вельмі падобна на запазычанне са славянскіх моў, напрыклад, можа апірацца на фразеалагізм кашаль^ гарадзіць ’гаварыць недарэчнае’ (Сл. ПЗБ). Гэта датычыць і беларускага слова, для якога зыходным мог стаць шырока вядомы фразеалагізм плесці кашалі — гаварыць недарэчнае, прамое ж значэнне прыведзенага спалучэння магло быць падставай для значэння ’нарабіць беспарадак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заму́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Закатаваць, давесці да смерці. Фашысты замучылі палонных. □ Цяпер не можа быць ніякага сумнення: гэта яны, гэта тыя, што замучылі яго маці, яго сястрычку. Лынькоў.

2. Прымусіўшы мучыцца ад чаго‑н., стаміць, знясіліць. Замучыць работай. Гора замучыла. Кашаль замучыў. □ [Караба] тут усіх замучыў: па восем гадзін падрад з кожным гутарыў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца або робіцца з натугай. Натужлівы голас. Натужлівы кашаль. □ Вакол камяніцы, у баку ад палаца, дзень і ноч насыпалі валы, усцягвалі гарматы на сцены, пад натужлівы крык кацілі бочкі з порахам. Караткевіч. / у перан. ужыв. З боку вёскі, дзе слаба ружавее нешырокая палоска неба, даносяцца натужлівае пыхканне паравіка на электрастанцыі і вясёлая музыка. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Како́хнуць ’цяжка ўздыхнуць’: «Не какохня няродная маці па чужому дзіцяці» (Косіч, 2, 26). Бел. слова нельга аддзяліць ад рус. бран. какохнуць ’стагнаць ад болю’, смал. кохнуть ’для перадачы стогнаў хворага’ і інш. Мясцовая інавацыя на базе гукапераймальнага слова. Пры гэтым бел. слова з бран. адпаведнікам, відаць, яшчэ больш абмежаванае па геаграфіі. Па структуры гэта лексема — утварэнне з рэдуплікацыяй першага складу, не выключана, што пад уплывам канструкцыі кох‑кох або наогул на яе базе. Магчыма, бел. кохліккашаль’ (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)