Прычыдво́ры ’жарты’ (узд., Жд. 3). Нейкая кантамінацыя; магчыма, прычындалы і выдварыцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Рэмеслі́вы, рэмесліву ’зласлівы, непрыхільны, злапамятлівы’ (ТС). Магчыма, кантамінацыя рэмствоваць (гл.) і помслівы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Склума́чыць, склума́чыты ‘скомкаць’ (Клім., Сл. Брэс.). Кантамінацыя скамячыць і клумак ‘клунак’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скны́да ‘скнара’ (карэліц., З нар. сл.). Кантамінацыя скнара і ныдзець, ныднік, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капы́жыцца ’фанабэрыцца’ (КЭС, лаг.), капызіцца ’капрызіць’ (Нас.). Кантамінацыя капыціцца (гл.) і капрызіцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капы́за ’запальчывы чалавек’ (Яўс.). Кантамінацыя капыжыцца і капрыза (гл.). Параўн. капыціцца ’капрызіцца’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куве́за, кувезо ’жалеза’ (Рам.). Выглядае як кантамінацыя куць (гл. каваць) і жалеза (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіру́х ’страўнік жывёлы, кіндзюк’ (Нар. лекс., Вешт.). Магчыма, кантамінацыя кіндзюк і курдзюк (> курюкжурук).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адпра́ніць ’крэпка пабіць’ (Шат.), гл. прануць ’кінуць’. Відаць, кантамінацыя прануць і адпражыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жбунт ’звязка, скрутак’ (КСТ). Кантамінацыя жмут 1 (гл.), жгут і бунт 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)