раздабрэ́лы, -ая, -ае.

Які растаўсцеў; растаўсцелы.

Раздабрэлая гаспадыня ўвіхалася каля печы.

|| наз. раздабрэ́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

застрэ́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Дошка каля краю саламянай страхі, якая засцерагае яе ад ветру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́ган, -у, мн. -ы, -аў, м.

Месца каля вёскі, дзе пасецца жывёла.

|| прым. вы́ганны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узгало́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.

Месца на пасцелі, куды кладуцца галавой.

Каля ўзгалоўя стаіць тумбачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узмо́р’е, -я, мн. -і, -яў, н.

Марское ўзбярэжжа, а таксама мора каля берага.

Жыць на ўзмор’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́рхаць¹, -і, ж., зб.

Дробныя лусачкі рагавых клетак скуры, якія ўтвараюцца на галаве каля каранёў валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́рхневы, -ая, -ае.

Які знаходзіцца, адбываецца на паверхні, каля паверхні.

П. слой глебы.

Паверхневае дыханне (неглыбокае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шхе́ры, -аў.

Скалы і невялікія скалістыя астравы каля марскіх берагоў, зрэзаных фіёрдамі.

|| прым. шхе́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́бок разг.

1. нареч. по́бач;

жить о́бок жыць по́бач;

2. предлог с род. по́бач, каля́;

о́бок доро́ги каля́ даро́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашчырава́ць

‘пачаць дбайна, старанна, рупна рабіць што-небудзь, завіхацца каля, вакол чаго-небудзь; пачаць з прыхільнасцю, любоўю і пад. ставіцца да каго-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашчыру́ю зашчыру́ем
2-я ас. зашчыру́еш зашчыру́еце
3-я ас. зашчыру́е зашчыру́юць
Прошлы час
м. зашчырава́ў зашчырава́лі
ж. зашчырава́ла
н. зашчырава́ла
Загадны лад
2-я ас. зашчыру́й зашчыру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час зашчырава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)