цяжкаду́м, ‑а, м.

Тое, што і тугадум. [Ганна Сымонаўна:] — Апрача таго,.. [Лазук] цяжкадум. У ягоным розуме няма гнуткасці, няма здольнасці «на хаду», у залежнасць ад новых сітуацый, змяняць кірунак сваіх думак. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вар’я́т (Шат., Касп., Сцяшк. МГ, БРС). Укр. дыял. (зах.) варія́т ’тс’. Запазычанне з польск. warjat ’тс’ (а гэта польскае семантычнае новаўтварэнне да лац. variareзмяняць’, variatio ’разнавіднасць’, varius ’розны’; гл. Брукнер, 602). Параўн. вар’ява́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаршчо́к, ‑шка, м.

Круглая выпуклая гліняная пасудзіна са звужаным дном для гатавання стравы. Маці пачала вымаць з печы гаршкі з ядою. Дамашэвіч. Пільнуйся гаспадаркі, будуць у гаршку скваркі. Прыказка. // Прадаўгаватая гліняная пасудзіна ў выглядзе ўсечанага конуса для хатніх раслін. // Пасудзіна для мачы і спаражненняў. Начны гаршчок.

•••

Ад гаршка паўвяршка — пра недарослага, нясталага чалавека.

Заглядаць у чужы гаршчок гл. заглядаць.

Змяняць гаршкі на гліну гл. змяняць.

Не святыя гаршкі лепяць гл. святы.

Як у гаршку кіпець гл. кіпець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вар’ява́ць, варʼява́цца. Укр. дыял. варіюва́ти ’тс’. Запазычанне з польск. warjować ’тс’, а гэта паходзіць ад лац. variareзмяняць’; гл. Брукнер, 602. Не пераконвае Рудніцкі (1, 316), які ўкр. варіюва́ти лічыць вытворным ад варія́т (< польск. warjat). Параўн. вар’я́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́стреб я́страб, -ба м.;

меня́ть куку́шку на я́стреба погов. змяня́ць (мяня́ць) бы́ка на інды́ка; мяня́ць галу́бку на саву́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самаарганізава́льны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: самаарганізавальная сістэма — сістэма, якая мае ўласцівасць змяняць свае функцыі і будову ў залежнасці ад задач і знешніх умоў з мэтай захавання сваёй жыццяздольнасці або аптымальных параметраў. Расліна як самаарганізавальная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. змяняць — змяніць і стан паводле знач. дзеясл. змяняцца — змяніцца. Змяненне грамадскіх адносін. Змяненне спадчыннасці.

2. Папраўка, пераробка, унесеная ў што‑н., якая мяняе што‑н. ранейшае. Змяненні ў правапісе. Унесці дадаткі і змяненні ў праект пастановы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зяво́к, зяўка і зевака, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. зяваць (у 1 знач.), а таксама гук, які пры гэтым узнікае. Пачуўся зявок.

2. Разм. Недагляд, промах. — І можа як кару мне за той зявок, доўга-доўга, як не праз усю ноч, не прыходзілі мяне змяняць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэвалюцыянізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Пашырыць (пашыраць) ідэі рэвалюцыі сярод каго‑н.; зрабіць (рабіць) каго‑, што‑н. рэвалюцыйным. Бальшавіцкія сілы арміі рэвалюцыянізавалі і рабоча-сялянскія масы Беларусі. «Полымя».

2. Змяніць (змяняць) карэнным чынам, зрабіць (рабіць) перадавым, больш дасканалым шляхам новаўвядзенняў, пераўтварэнняў. Рэвалюцыянізаваць спосабы вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скланя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Змяняць па склонах.

2. перан. Разм. Часта ўспамінаць, многа гаварыць пра каго‑, што‑н. (звычайна непрыхільна). Хлопцы нявесела жартавалі і ціха скланялі дырэктара, які не дазволіў нікому з іх весці машыну. Шамякін. [Дубовік:] — Там і цябе скланялі! Не хвалюйся! Сіўцоў.

•••

Скланяць на ўсе лады — тое, што і скланяць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)