ілжэсве́дчанне і лжэсве́дчанне, ‑я, н.

Злачынства, якое выражаецца ў наўмыснай дачы лжывых паказанняў судовым або следчым органам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́лібі, нескл., н.

Знаходжанне абвінавачанага ў момант, калі адбывалася злачынства, у другім месцы, як доказ невінаватасці ў злачынстве.

[Лац. alibi — дзе-небудзь у іншым месцы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

судзі́масць, ‑і, ж.

Судовы прыгавор за крымінальнае злачынства, а таксама прававы вынік асуджэння. Зняць судзімасць. Мець дзве судзімасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экстрады́цыя, ‑і, ж.

Выдача замежнай дзяржаве асобы, якая парушыла законы або ўчыніла злачынства ў адносінах да гэтай дзяржавы.

[Ад лац. ex — па-за і traditio — перадача.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́пыт, -у, М -пыце, мн. -ы, -аў, м.

1. Апытанне следчым абвінавачанага, сведкі пры высвятленні абставін справы, злачынства.

Д. вёў следчы.

2. Падрабязнае настойлівае распытванне (разм.).

Мне ўчынілі сапраўдны д.

|| прым. до́пытны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ілжэпрыся́га і лжэпрыся́га, ‑і, ДМ ‑сязе, ж.

Злачынства, якое выражаецца ў ілжывым паказанні суду або следству пад прысягай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трасало́гія, ‑і, ж.

Раздзел крыміналістыкі, які займаецца фіксацыяй і вывучэннем слядоў, пакінутых на месцы злачынства чалавекам, машынай і інш.

[Ад фр. trace — след і грэч. logós — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыміна́л, ‑у, м.

Разм. Крымінальная справа, злачынства. — Нельга, нельга дараваць..! Гэта ж асмяюць нас усе! Гэта ж крымінал! — гарачыўся Міхалка. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыміна́льнік, ‑а, м.

Той, хто ўчыніў злачынства супраць жыцця або маёмасці. [Цімох Будзік] адбыў два гады арыштанцкіх рот за падпал панскай стадолы, сядзеў як крымінальнік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псіхія́тр, ‑а, м.

Урач, спецыяліст па псіхічных захворваннях. Для спрактыкаванага псіхіятра цікава б было наглядаць, як шпарка даспявае .. [Сомік] для злачынства ці вар’яцкага дому. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)