адкі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць убок, назад, наперад; рэзка, з сілай адштурхнуць.

А. камень.

2. перан., каго-што. Не прыняць, адмовіцца ад чаго-н. (разм.).

А. усе магчымасці.

А. сумненні.

3. перан., каго-што. Атакуючы, прымусіць адступіць.

А. ворага далёка назад.

4. што. Адкрыць, адвесці ўбок, адвярнуць, закінуць назад што-н., замацаванае адным краем.

А. века скрыні.

5. Адвесці назад, убок; закінуць (галаву, руку, нагу).

А. галаву.

6. каго-што. Зменшыць на пэўную колькасць, адняць.

А. сотню рублёў.

7. ас. і безас., каго-што. Вярнуцца (пра хваробу).

Грып яго адкінуў (разм.).

8. што. Адбіць, стварыць (цень, святло і пад.).

Сад адкінуў густы цень.

9. перан. Вярнуць да пройдзенай стадыі ў развіцці чаго-н.

Вайна ўсё адкінула назад.

10. Не прыняць пад увагу пры лічэнні, ацэнцы каго-, чаго-н.

Улічыць галоўнае, адкінуць выпадковае.

Адкінуць хвост (капыты) (разм.) — памерці.

|| незак. адкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазакіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і пазакі́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Ускінуць на што-н. або закінуць куды-н. усё, многае.

П. стары абутак на гарышча.

2. што. Кінуўшы, палажыўшы не на сваё месца, згубіць усё, многае (разм.).

П. інструменты.

3. што. Адкінуць, адвесці (частку цела, аддзенне і пад.) убок, уверх, уніз.

П. рукі назад.

4. што. Кідаючы, запоўніць ці прыкрыць усё, многае.

П. ямы зямлёй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́кід, ‑у, М ‑кідзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. закідваць ​2закінуць (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Напамінанне, лёгкі папрок. Нельга было сказаць, каб цэх працаваў блага: план ён не толькі выконваў, але і перавыконваў. Ніхто б не мог зрабіць за гэта закіду. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закі́нуты

1. забро́шенный, заки́нутый; зашвы́рнутый;

2. зате́рянный;

3. заки́нутый; запроки́нутый;

4. забро́шенный, позабро́шенный;

5. разг. забро́шенный;

1-5 см. закі́нуць1-5

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакая́нны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе пакаянне. А галаву свідравала адна пакаянная думка: «Навошта я браў паручыцельства ў Пазняка?..» Дуброўскі. / у знач. наз. пакая́нная, ‑ай, ж. Хадзіла нават такая пагалоска, што Мілеўскі потайкам паслаў просьбу да земскага начальніка. Ён пісаў пакаянную, прасіў закінуць за яго слова перад адпаведным начальствам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́скра, ‑ы, ж.

1. Маленькая часцінка распаленага або палаючага рэчыва. Сухое вецце хвоі патрэсквала ў полымі і сыпала ўгору снапы іскраў. Лынькоў. Стралялі іскрамі ў грубцы бярозавыя дровы. Васілевіч.

2. Яркі зіхатлівы водбліск, бліскучая кропка. Вось першы промень над зямлёю бліснуў — І іскраў у расе не пазбіраць. Панчанка. На агромністым чорным полагу неба трапяталіся зеленаватыя іскры зорак. Паслядовіч.

3. перан.; чаго. Пачатак, пробліск, праяўленне якога‑н. пачуцця, думкі, таленту. Іскра радасці. Іскра надзеі. □ Здавалася, у .. моцным целе [Майбарады] звініць кожны мускул, а ў вачах ніколі не згасалі іскры вясёлага смеху. Шамякін.

•••

Электрычная іскра — форма імгненнага электрычнага разраду.

Аж іскры з вачэй пасыпаліся — пра замарачэнне ад болю ў выніку моцнага ўдару па галаве.

Божая іскра — пра адаронасць, наяўнасць таленту ў каго‑н.

Закінуць іскру (у душу) гл. закінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захлестну́ть сов.

1. (о волнах и т. п.) захлісну́ць; заплю́хнуць; залі́ць;

2. (верёвку и т. п.) зашмаргну́ць; (закинуть) закі́нуць;

3. перен. захлісну́ць; захапі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ву́да ж. у́дочка;

закі́нуць ву́ду — заки́нуть у́дочку;

злаві́ць на ву́ду — пойма́ть на у́дочку;

папа́сціся на ву́ду (ву́дачку) — попа́сться на у́дочку;

скруці́ць (змата́ць) ву́ды (ву́дачкі) — смота́ть у́дочки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тарава́ты ’памяркоўны; не скупы’ (карм., ЛА, 3), ’шчодры’ (Янк. БП), тырыва́тый ’добры, шчодры’ (Бяльк.), сюды ж тарава́ціцца (торова́цицьца) ’дэманстраваць шчодрасць’, ’абяцаць; прапанаваць мала’ (Нас.). Рус. тарова́тый, торова́тый перакладаюць як ’спрытны, дасціпны; шчодры, гасцінны’ (Некр. і Байк.), ’маторны’ (Ласт.). Звязваюць з тор ’дарога, шлях; след’, тары́ць ’пракладваць след, шлях’ (гл.), што да *torъ, *toriti, роднасных да *terti (гл. церці), гл. Фасмер, 4, 84; Новое в рус. этим., 233. Да семантыкі параўн. запрато́рыцьзакінуць, падзець невядома дзе’, славен. tóriti ’рассыпаць, растрачваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

захіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. каго-што. Засланіць, прыкрыць чым-н.

З. рукамі галаву.

2. што. Пасунуўшы, закрыць, завесіць.

З. фіранку.

3. каго-што. Ахінуць чым-н., закруціць у што-н. або схаваць куды-н., за што-н.

З. дзіця ў кажух.

З. сумку за сябе.

4. што. Закінуць адзін край адзежыны за другі.

З. полы кажуха.

5. перан., што. Зацягнуць тонкім слоем.

Туман захінуў берагі ракі.

|| незак. захіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. захіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся; -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; незак. захіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)