шпако́ўня, ‑і, ж.

Жыллё для шпакоў у выглядзе невялікай будачкі, якая прымацоўваецца на доўгай жэрдцы або дрэве каля жылля. Новенькая беленькая шпакоўня ўзнеслася над яшчэ голымі кронамі невялічкага маладога садка. Дуброўскі. Кончыліся птушыныя спевы, а ў шпакоўнях і гнёздах аперыліся птушаняты. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’е́хаць, з’е́ду, з’е́дзеш, з’е́дзе; з’едзь; зак.

1. Едучы, спусціцца з чаго-н.

З. з гары на санках.

2. Едучы, павярнуць у бок.

З. з дарогі.

3. Пакінуць якое-н. жыллё, перасяліўшыся (разм.).

З. з кватэры.

4. перан. Ссунуцца з месца, спаўзці; асунуцца ўніз (разм.).

Шапка з’ехала на патыліцу.

У непрытомнасці жанчына з’ехала на зямлю.

З’ехаць з глузду (разм.) — страціць розум, звар’яцець.

|| незак. з’язджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жытло́ абл.жыллё’. Укр. житло́ ’тс’. Суфікс ‑ло далучыўся да асновы жит‑, выдзеленай у зах.-рус. з жити, житие, магчыма, пад уздзеяннем (па ўзору) свѣтло ці польск. слоў на ‑tło: уст. miotło, wiertło.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вігва́мжыллё індзейцаў Паўночнай Амерыкі з вецця, кары і скур’ (КТС, БРС). Запазычана праз рус. мову з а.-англ. wigwam (< алгонкінск. wēkou‑om‑ut ’у сваім доме’; параўн. Скіт, 610; Шанскі, 1, В, 92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысе́лле ’паселішча’; ’жыллё; прыстанішча’ (Байк. і Некр., Шат., Яруш.), ’ваколіца’ (лаг., Жд. 2), прысёлак, пры́сёлок, прысёла ’выселак, хутар’ (Клім., Жд. 2, ТС). Да сяло́, параўн. рус. присе́лье, присе́ло, присёлок укр. присі́лок, приси́лля і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́кляжыллё каўказскіх горцаў’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. са́кля (Крукоўскі, Уплыў, 74) з груз. saxli ’дом’, інгуш. saxl (гл. Праабражэнскі, 2, 245). Локач (143) лічыць запазычаннем з цюркскай мовы. Гл. таксама Фасмер, 3, 547.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Думаўё ’дамавіна’ (Касп., Сл. паўн.-зах.). З *domovьje; параўн. слав. *domovina, *domoviščeжыллё’ (гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 70–71), якія ўжываюцца і ў значэнні ’дамавіна’. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 528 (пад домови́на, домови́ще). Эўфемістычная назва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кібі́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Крытая павозка ў качэўнікаў. Цягнуцца з шатрамі, кібіткамі [цыганы] па шырокіх шляхах Беларусі, Падолля, Малдавіі і ўсяго белага свету. Каваль.

2. Пераноснае жыллё ў качэўнікаў; юрта.

3. У сярэднеазіяцкіх рэспубліках — невялікі дом старога тыпу (глінабітны або з сырцовай цэглы).

[Ад цюрк. кебіт, кібіт — лаўка, магазін, ад араб. — купал, скляпенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́рта, ‑ы, ДМ юрце, ж.

Пераноснае, крытае шнурамі або лямцам з конусападобным дахам жыллё з жэрдак у некаторых качавых народаў Азіі і Паўднёвай Сібіры. Па пясках можна было ехаць сотні кіламетраў і не сустрэць ніводнага кішлака, ніводнай юрты. Васілевіч. У неба бялюткія выспачкі юрт Стрэшкамі вострымі цэляцца. Калачынскі.

[Ад цюрк. jurt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яра́нга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

Пераноснае жыллё некаторых народаў Поўначы, якое складаецца з драўлянага круглага каркаса з дахам канічнай формы, пакрытага шкурамі аленяў. На Чукотцы, дзе цяпер ярангі Засыпае снегам, праз гадоў Гэтак трыццаць-сорак добрым ранкам Зацвіце ўся тундра ад садоў. Панчанка. Дым клубіцца над ярангай. Звонак.

[Чукоцкае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)