навыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Сабраць нейкую колькасць ўраджаю бульбы, агуркоў і пад. Навыбірае сусед кашы тры бульбы, гладкай, жаўтавата-белай, і ссыпле ў мяшок. Кулакоўскі.

2. Выбраць нейкую колькасць чаго‑н. Навыбіраць спелых яблык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Салаве́ць ’рабіцца мутным, невыразным (пра вока)’, ’рабіцца, вялым, санлівым ад зморанасці, ап’янення’ (ТСБМ). З рус. солове́ть, якое ад соло́вый, солово́йжаўтавата-шэры, мутны’ (Праабражэнскі, 1, 664; 2, 353 і наст.). Для рус. дзеяслова Праабражэнскі (там жа) і Фасмер (3, 712) дапускаюць кантамінацыю з осоветь (гл. савець).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

счэп, ‑а, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. счэпліваць — счапіць.

2. Прыстасаванне, пры дапамозе якога счэпліваюць што‑н. Вагонныя счэпы.

3. Група з некалькіх счэпленых сельскагаспадарчых прылад, машын і пад. Трактар ішоў павольна, за счэпам культыватараў цягнуўся доўгі хвост жаўтавата-шэрага пылу. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малавыра́зны, ‑ая, ‑ае.

Які недастаткова яскрава адлюстроўвае ўнутраны стан, якасць чалавека (пра вочы, выраз твару і пад.). Саханюк быў хлопец сухарлявы, досыць высокага росту, меў даволі прыгожы твар, але малавыразныя, жаўтавата-карыя вочы яго крыху псавалі. Колас. // Які недастаткова ярка перадае што‑н. Малавыразная мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лы́сіна, ‑ы, ж.

1. Месца на галаве, дзе вылезлі і не растуць валасы. Дзед Талаш расчуліўся. Зняў шапку. Жаўтавата-белая лысіна яго бліснула, як сонца. Колас.

2. Белая пляма на лбе некаторых жывёл. Едзе павольна адна фурманка. Здалёку відаць белая лысіна каня. Бядуля.

3. перан. Разм. Пра ўчастак чаго‑н., пазбаўлены расліннасці, покрыва. Узгоркі бялелі пясчанымі лысінамі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяле́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цела (у 1 знач.). Цялесныя ўласцівасці шара.

2. Які мае адносіны да цела чалавека, жывёлы; фізічны. Духоўныя і цялесныя сілы. // Які адчуваецца целам. Цялеснае пашкоджанне. □ — Бізуноў табе, баба, варта ўсыпаць за такі прадукт [самагонку]. Ды шчасце тваё, што мы супроць цялесных пакаранняў. Шамякін.

3. Жаўтавата-белы з ружовым адценнем; падобны на колер цела. Цялесны колер.

4. Які мае матэрыяльную аснову; проціл. духоўны. Цялесныя з’явы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; заг. ссып; зак., што.

1. Сыплючы, сабраць разам (што‑н. дробнае або сыпкае). Пакуль Яўгена не было, мы старанна заслалі карычневымі коўдрамі ложкі, падмялі падлогу,.. а ўсё смецце ссыпалі ў скрынку. Савіцкі. Навыбірае сусед кашы тры бульбы, гладкай, жаўтавата-белай, і ссыпле ў мяшок. Кулакоўскі.

2. Скінуць уніз, заставіць упасці (што‑н. дробнае, сыпкае). Прыйшла машына, ссыпала зерне і паехала зноў у поле. Скрыган.

ссыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да ссы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абві́цца, абаўюся, абаўешся, абаўецца; абаўяцеся; пр. абвіўся, ‑вілася, ‑вілося; зак.

1. Абкруціцца вакол чаго‑н.; абвіць сабой што‑н. Пуга абвілася вакол задняй нагі ваўка, і я не змог яе ўтрымаць у руцэ. Ляўданскі. // Абняць, абхапіць (пра рукі). Дзіцячыя ручкі абвіліся вакол матчынай шыі.

2. Пакрыцца, абвіць сябе чым‑н. Абаўецца навокал зямля Да бляскату ў яркую зелень. Астрэйка. // Ахутацца, абвалачыся чым‑н. (дымам, туманам і пад.). Сена палыхнула агнём, і стажок абвіўся жаўтавата-сінім дымам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Салаве́й ’маленькая пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая вылучаецца прыгожым спевам’. Агульнаславянскае; укр. солові́й, солове́й, рус. солове́й, ст.-рус. соловии, руск.-ц.-слав. славии, польск. słowik. Прасл. *solvьjь, якое потым у некаторых славянскіх мовах было пашырана рознымі суф. Большасць даследчыкаў (Младэнаў, 588; Брукнер, 501; Махэк₂, 556; Фасмер, 3, 711) лічаць дэрыватам ад прасл. *solvъжаўтавата-шэры’ (параўн. рус. солово́й ’тс’) з суф. ‑ьjь (SP, 1, 84). Назва птушкі па колеру апярэння. Паралель у ст.-прус. salowis ’салавей’. Параўноўвалі таксама з літ. šalvas, šalvis ’харыус’, гл. Зубаты, AfslPh, 16, 413; Булахоўскі, ИАН ОЛЯ, 7, 110, і інш.; і са ст.-в.-ням. swolawa ’ластаўка’, ст.-ісл. svola ’тс’, гл. напрыклад Сольмсен, AfslPh, 24, 575; Шустар-Шэўц, 2, 1332; Борысь, 559; супраць Фасмер, там жа. Мартынаў (Этимология–1982, 9) не аддзяляе салавей ад слава і першасным значэннем лічыць ’той, хто пяе славу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́ры 1, ‑ая, ‑ае.

Карычневы (пра колер вачэй). Роўненькі прабор валасоў здаваўся залацістым, карыя вочы былі колеру добра выспелай вішні. Дуброўскі. Саханюк быў хлопец сухарлявы, досыць высокага росту, меў даволі прыгожы твар, але малавыразныя, жаўтавата-карыя вочы яго крыху псавалі. Колас.

[Ад цюрк. кара — чорны.]

ка́ры 2, ‑аў; адз. няма.

1. Сані для перавозкі бярвення. Людзі.. вазілі дахаты бярвенне на карах, на звычайных санях. Бядуля. Два калгаснікі канём, запрэжаным у кароценькія, шырокія, як атопак, кары, вытралёўвалі бярвенне да дарогі. Дуброўскі.

2. Вялікія калёсы для перавозкі грузаў. Шэсць чалавек правілі кары: жніво і ўборка, з поля, былі блізка. Чорны. Увесь заямнінскі дзядзінец уставілі фурманкі: тут былі карэты, брычкі, вазы, кары. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)