наслужы́цца, -лужу́ся, -лу́жышся, -лу́жыцца; зак. (разм.).

Многа, доўга паслужыць.

Н. за сваё жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

но́скі, -ая, -ае.

Які доўга носіцца, моцны.

Носкія боты.

|| наз. но́скасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бамбе́рыць

‘біць, удараць каго-небудзь, што-небудзь; ісці, падаць доўга ці на працягу доўгага часу (пра дождж, снег)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бамбе́ру бамбе́рым
2-я ас. бамбе́рыш бамбе́рыце
3-я ас. бамбе́рыць бамбе́раць
Прошлы час
м. бамбе́рыў бамбе́рылі
ж. бамбе́рыла
н. бамбе́рыла
Загадны лад
2-я ас. бамбе́р бамбе́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бамбе́рачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перапла́каць

‘наплакацца, доўга праплакаўшы, перастаць плакаць, аплакаць усё, многае, усіх, многіх, перажыць шмат чаго-небудзь (пераплакаць многае, пераплакаць шмат бед)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перапла́чу перапла́чам
2-я ас. перапла́чаш перапла́чаце
3-я ас. перапла́ча перапла́чуць
Прошлы час
м. перапла́каў перапла́калі
ж. перапла́кала
н. перапла́кала
Загадны лад
2-я ас. перапла́ч перапла́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час перапла́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заляжа́цца, -ляжу́ся, -ле́жышся, -ле́жыцца; -ляжы́ся; зак.

1. Праляжаць надта доўга.

З. ў пасцелі.

Такі тавар доўга не залежыцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапсавацца ад доўгага ляжання.

Каўбаса заляжалася.

|| незак. зале́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́сып, -у, м.

У выразе: без просыпу (разм.) — доўга і моцна.

Спаць без просыпу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбраха́цца, -брэ́шацца; -брашы́ся; зак. (разм.).

Пачаць доўга і моцна брахаць.

Нешта ўночы разбрахаліся сабакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгасці́цца, -гашчу́ся, -го́сцішся, -го́сціцца; зак. (разм.).

Вельмі доўга прабыць у гасцях.

Разгасціліся ў цёткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

векапо́мны, -ая, -ае.

Які будзе доўга помніцца, незабыўны.

Векапомныя падзеі.

|| наз. векапо́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́спацца, -плюся, -пішся, -піцца; зак.

Праспаўшы доўга, добра адпачыць.

|| незак. высыпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)