разрахава́цца, ‑рахуюся, ‑рахуешся, ‑рахуецца; зак.

Разм. Тое, што і разлічыцца (у 1, 2 знач.). Днём, пасля заняткаў, знайшоў сабе новую кватэру, прыйшоў на старую толькі разрахавацца ды забраць свае сціплыя рэчы. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падкузьмі́ць ’паставіць у няёмкае становішча, падкусіць’ (ТСБМ, Нас.). Рус. подкузьми́ть ’тс’. Ад уласнага імя Кузьма (параўн. яшчэ рус. объего́рить ’тс’ < Егор). Першапачаткова ’псаваць надзеі, якія былі звязаны з днём Кузьмы’, паколькі дзень св. Кузьмы і Дзям’яна (17 кастрычніка) лічыўся раней тэрмінам заканчэння сельскагаспадарчых пагадненняў (гл. Фасмер, 3, 297; там жа і інш. літ-pa). У бел., мабыць, з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Тырно́ўка, тырны́вка ‘свята паміж Пакровамі і днём св. Міхаіла’ (Клім.), тэрно́ўка, тарно́ўка ‘свята, дзень Параскевы Сербкай, 14/25 кастрычніка’ (Талстая, Полес.). Назва выводзіцца з імені святой Параскевы Тырнаўскай, балг. св. Петка Търновска ад г. Търново ‘Тырнава (у Балгарыі)’, культ якой зліўся з культам св. Параскевы Сербскай пад агульнай назвай пя́ценка (гл.), падрабязней гл. Талстая, Полес., 558.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падвячо́ркаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Есці днём, паміж абедам і вячэрай. Гаспадыня паставіла на стол ежу і запрасіла Аляксея: — Сядайце сілкавацца. Добрыя людзі падвячоркаваць збіраюцца, а вы яшчэ і не абедалі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракансультава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Параіцца са спецыялістам па якому‑н. пытанню. З кожным днём слабела вастрыня зроку.. Галіна Міхайлаўна, пэўна, ужо вярнулася з курорта, варта было б схадзіць да яе, пракансультавацца. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удзе́нь, прысл.

Днём. Першыя суткі [партызаны] ішлі толькі ўночы, а ўдзень сядзелі на невялічкім грудку між балота, выглядвалі, разведвалі праходы. Кулакоўскі. А ў небе ўдзень і вечарамі Высока роўнымі шнурамі Злятаўся вырай жураўліны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выключэ́нец, ‑нца, м.

Разм. Той, каго адкуль‑н. выключылі. Парфен і кошыка ніякага не ўзяў: хай людзі не думаюць, што ў грыбы буднім днём выключэнец пайшоў, хай думаюць, што ў лясніцтве інтэрас мае. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэзе́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Разм. уст. Падарунак, гасцінец. Студэнт атрымаў за яе [Соніны] капрызы ў прэзент залаты партсігар. Бядуля. [Нуланс:] (цалуе руку). Як можна, графіня! (Аддае каробку). З днём нараджэння... Прабачце за сціплы прэзент... Губарэвіч.

[Фр. présent.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., што.

Разбурыць плынню, вадою (бераг, грунт і пад.). Праўда, на грэблі цяжкавата будзе, дажджы размылі. Жычка. / у безас. ужыв. Днём сарвала насціл з моста, Шлях нашчэнт размыла ранкам. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сёння, прысл.

1. У гэты дзень.

С. паеду ў Полацк.

2. перан. Цяпер.

С. студэнт, а заўтра настаўнік.

3. у знач. наз., нескл., н. Цяперашні дзень.

На с. ўзяла білеты ў кіно.

На с. (перан.: у дадзены момант). Наша с. (перан.: цяперашняе жыццё).

Не сёння, дык заўтра; не сягоння — заўтра (разм.) — вельмі хутка, у бліжэйшы час.

|| прым. сённяшні і сяго́нняшні, -яя, -яе.

На с. дзень (на сёння).

Жыць сённяшнім днём — не думаючы пра будучае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)