заве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. завёз, ‑везла; зак., каго-што.

1. Везучы, даставіць куды‑н.; адвезці. Запрог Алесь калгаснага каня і завёз Андрэя на станцыю. Васілевіч. // Адвезці далёка або не туды, куды трэба; звезці. Завезці на край свету. Завёз невядома куды.

2. Прывезці, даставіць куды‑н. Завезці тавары ў магазін. // Прывезці адкуль‑н. здалёку, закупіўшы, набыўшы і пад. Янотападобнага сабаку на Беларусь завезлі ў 1936 г. з Далёкага Усходу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысла́ць, прышлю́, прышле́ш, прышле́; прышлём, прышляце́, прышлю́ць; прышлі́; прысла́ны; зак.

1. каго-што. Даставіць праз каго-н. або поштай.

П. пасылку. П. падарунак.

2. каго (што). Накіраваць куды-н. з якой-н. мэтай.

П. пасыльнага.

|| незак. прысыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прысы́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прытараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Прывалачы, прывезці, даставіць (што‑н. вялікае, цяжкае). Янка прытарабаніў збан. Лабановіч напіўся. Колас. Самае цяжкае засталося ззаду, бярвенн[е] прытарабанілі ў вёску. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назво́зіць, ‑звожу, ‑звозіш, ‑звозіць; зак., чаго.

Звезці, даставіць за пекалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго‑н. Назвозіць камення. □ Увесь ніжні паверх [млына] быў застаўлены мяшкамі: жыта, ячмень, пшаніца. Назвозілі з усяго сельсавета. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; зак., каго-што.

Везучы, не даставіць да якога‑н. месца. Недавезці да станцыі. // Прывезці што‑н. у меншай колькасці, чым трэба. Недавезці хлеба ў буфет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбуксі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Даставіць, прывесці куды‑н. на буксіры. Прыбуксіраваць судна да берага. □ — Пайду да старшага інжынера, — сказаў .. [Макараў], убачыўшы, што яго самалёт ужо прыбуксіравалі на стаянкі эскадрыллі. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праце; зак.

Разм.

1. Хутка даехаць, дабегчы куды‑н. Пан Адам ледзьве ўнёс ногі. Дапёр да самай Варшавы. Новікаў.

2. каго-што. Хутка даставіць куды‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дацягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты; зак.

1. што. Працягнуць (у 1—3 знач.) да якой-н. мяжы.

Д. руку да паліцы.

Д. провад да вёскі.

Д. песню да канца.

2. каго-што да чаго. Цягнучы, даставіць куды-н., да чаго-н.

Д. бервяно да берага.

3. што і без дап. 3 цяжкасцю дасягнуць, даставіць да якога-н. месца (разм.).

Самалёт ледзь дацягнуў да аэрадрома.

4. што да чаго. Зацягнуць выкананне, прамарудзіць з якой-н. справай (разм.).

Д. здачу залікаў да восені.

5. Пражыць у якім-н. стане да пэўнага часу, падзеі (разм.).

Хворы дацягнуў да вясны.

Д. да зарплаты.

|| незак. даця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дане́сці¹, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; зак.

1. каго-што. Несучы, даставіць да якога-н. месца.

Д. рэчы да вагона.

2. што. Зрабіць чутным (пра гукі, пах і пад.).

Вецер данёс смалісты пах дыму.

3. перан. Давесці да свядомасці, зрабіць зразумелым.

Д. думку да слухача.

|| незак. дано́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

санча́сць, ‑і, ж.

Санітарная часць у арміі. [Вера:] Начальнік санчасці загадаў мне даставіць вас [Караневіча] на медпункт. Крапіва. Дзень назад наводчыку пераехала пальцы нагі колам гарматы, і ён ляжаў зараз у палкавой санчасці. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)