прамёрзлы і праме́рзлы, -ая, -ае.

1. Які прамёрз.

Яны вярнуліся з дарогі галодныя і прамёрзлыя (прамерзлыя).

2. Замёрзлы, зледзянелы наскрозь.

Глыбока прамёрзлая (прамерзлая) зямля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ледако́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Магутнае судна, прыстасаванае для плавання і пракладвання дарогі інш. суднам у льдах.

Атамны л.

|| прым. ледако́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздаро́жжа, -а, н.

Месца, дзе сходзяцца і разыходзяцца дарогі, ростань.

На раздарожжы — у стане сумнення, роздуму, хістання, у нерашучасці (быць, стаяць, знаходзіцца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зна́ны, -ая, -ае (разм.).

1. Вядомы, славуты.

З. ў краіне чалавек.

2. Знаёмы, пазнаны ў мінулым.

Знаныя дарогі.

|| наз. зна́насць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адува́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Расліна сямейства складанакветных з малочным сокам, жоўтымі кветкамі і пушыстым насеннем, якое разносіцца ветрам; дзьмухавец.

Раслі каля дарогі адуванчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

полдоро́ги паўдаро́гі ж., палаві́на (пало́ва) даро́гі;

на полдоро́ге на паўдаро́зе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знемагчы́, знемагу́, знямо́жаш; знямо́жа; знямо́г, знемагла́, -ло́; знемажы́, зак.

Страціць сілы, аслабець, дайсці да знямогі.

З. ад доўгай дарогі.

З. ад смагі.

|| незак. знемага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчы́сціцца, -чы́шчуся, -чы́сцішся, -чы́сціцца; зак.

Стаць чыстым або (пра бруд) знікнуць пасля чысткі.

А. ад пылу пасля дарогі.

Пляма на рукаве адчысцілася.

|| незак. адчышча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрыжава́нне, -я, н.

1. гл. скрыжаваць.

2. Месца, дзе скрыжоўваюцца дарогі, вуліцы.

С. шашэйных дарог.

3. Адзін з відаў моўнай канвергенцыі (сыходжання, прыпадобнівання моў; уст.).

С. моў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наўзбо́ч, прысл. і прыназ. (разм.).

1. прысл. На нейкай адлегласці, асобна ад чаго-н.

Н. стаяў дом.

2. прыназ. з Р. Збоку ад чаго-н.

Н. дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)