Мандрыголіць ’гаварыць абы-што’ (Сцяц. Сл.). Да мандрагора — расліна з псіхатроннымі ўласцівасцямі — праз лац. са ст.-грэч. Μανδραγόρας.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́нтыя ’доўгае шырокае адзенне ў выглядзе плашча’ (ТСБМ). З рус. мантия, якое з с.-грэч. μαντίον (Лёхін, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паюрго́нія ’герань, вазон’ (мядз., Жыв. сл.) — скажонае (пад уплывам юргі́ня) пеларго́нія, якое паходзіць са ст.-грэч. πελαργός ’бусел’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́дра ’гідра’, ’жывёла з класа паліпаў’ (БРС). Рус. ги́дра, укр. гі́дра. Запазычанне (у бел., магчыма, праз рус. мову) з новай латыні ў першай палавіне XIX ст. Слова ўзнікла на базе лац. hydra ’гідра, вадзяная змяя, міфалагічная жывёла’ (< грэч.). У гэтым значэнні крыніцай рус. слова (> бел.) было ням. Hydra (< лац. < грэч.). Гл. Шанскі, 1, Г, 69–70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́я ‘ вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства кіпарысавых, Thuja’ (ТСБМ, Кіс., Вруб.). Праз польскую (tuja) ці рускую мову (туя), магчыма, пры пасрэдніцтве ням. Thuja ‘тс’ (Арол, 4, 124), запазычана з новалац. thuja ‘від кедра’, якое са ст.-грэч. θυία ‘від кедра з моцным араматам, які выкарыстоўваўся пры спальванні ахвяраванняў’ < ст.-грэч. θύω ‘ахвярую’ (Голуб-Ліер, 493; ЕСУМ, 5, 689).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагафет ’статс-сакратар’ (Гарб.), ст.-бел. локгофеть ’пісара ст.-польск. logofet с.-грэч. λογοθέτης ’кантралёр рахункаў’ (Булыка, Запазыч., 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́тар ’насмарк’ (БРС, ТСБМ, Нас., Касп., Шат.). Рус. ката́р ’тс’, укр. ката́р. Запазычанне з еўрапейскіх моў; магчымыя крыніцы: польск. або ням. мова ў XVII ст. Шатэрнік меркаваў толькі аб польскай крыніцы слова (гл. яго слоўнік). Польск. katar ’тс’, ням. Katarrh, па крыніцах, якія прыводзіць Шанскі, 2, К, 92, з’яўляюцца непасрэднымі запазычаннямі з лац. (< грэч.). Але паводле Клюге, 356, ням. Katarrh узята прама з грэч. katárrhūs. Невядома ў якіх адносінах да формы ка́тар знаходзяцца іншыя варыянты назвы гэтай хваробы. Так, у Насовіча знаходзім ка́тарг (каторгъ) ’насмарк’, а ў Каспяровіча ка́тарга. Можна меркаваць, што тут, магчыма, адлюстроўваецца лац. перадача грэч. назвы (тыпу katárrhūs).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трысве́чнік ‘падсвечнік для трох свечак’ (Ласт., Адм.), трысве́чнік ‘тс’ (Некр. і Байк.). Калька грэч. τριχ ήριον ‘тс’, гл. трыкір ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Благаслаўля́ць. Рус. благославля́ть, укр. благословля́ти і г. д. Усё запазычана з ст.-слав. благословити, якое з’яўляецца калькай з грэч. εὐλογεῖν. Фасмер, 1, 171; Шанскі, 1, Б, 133; Брукнер, 31; параўн. яшчэ Махэк₂, 55. У народнай мове розныя скарачэнні (параўн. баславі́ць, бласлаўляць). Але Машынскі (Pierw., 85, 316) бачыць у праславянскім (!) *bolgosloviti самастойнае ўтварэнне (не кальку з грэч.!) з іранскімі сувязямі. Вельмі няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Васілёк ’валошка’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Сцяшк. МГ); ’пустазелле’ (КЭС), васількі́ ’Centaurea cyanus L.’ (Бейл.), ва́сількі ’тс’ (Мядзв.), ва́сілька (Шатал.). Рус. василёк, укр. васильо́к. Старое (яшчэ ст.-рус.) запазычанне з грэч. мовы (грэч. βασιλικόν) (Мацэнаўэр, Cizí sl., 364; Фасмер, Этюды, 42; Праабражэнскі, 1, 67; Шанскі, 1, В, 22). Брукнер (18) лічыў, што назва кветкі запазычана з польск. bazylika, што менш верагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)