учхо́з (уче́бное хозя́йство) вучга́с, -са м. (вучэ́бная гаспада́рка).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́жалка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Штучны вадаём.

2. Садок для рыбы.

|| прым. са́жалкавы, -ая, -ае (спец.).

Сажалкавая рыбная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лясга́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: лясная гаспадарка — прадпрыемства, якое займаецца ўлікам і выкарыстаннем ляснога фонду, развядзеннем лесу і пад.

|| прым. лясга́саўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспрыту́льны, -ая, -ае.

1. Які не мае ні бацькоў, ні прытулку; бяздомны.

Беспрытульнае дзіця.

2. перан. Пазбаўлены належнага догляду; занядбаны.

Беспрытульная гаспадарка.

|| наз. беспрыту́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калекты́ўны, -ая, -ае.

1. гл. калектыў.

2. Агульны, сумесны, які выконваецца калектывам.

Калектыўная гаспадарка.

Калектыўная праца.

3. Прызначаны для калектыву.

Калектыўнае забеспячэнне.

|| наз. калекты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбуйні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́цца; зак.

Стаць менш буйным, раздзяліцца на менш буйныя адзінкі.

Гаспадарка разбуйнілася.

|| незак. разбуйня́цца, -я́ецца.

|| наз. разбуйне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяржплемга́с м. (дзяржа́ўная племянна́я гаспада́рка) госплемхо́з (госуда́рственное племенно́е хозя́йство)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лесагаспада́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Лясная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрадукцы́йны, -ая, -ае.

1. Які траціцца дарма, без карысці, не дае патрэбных вынікаў.

Непрадукцыйная праца.

2. Які не дае прыбытку; нерэнтабельны.

Непрадукцыйная гаспадарка.

|| наз. непрадукцы́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вузкаспецыялізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вузкую спецыялізацыю. Вузкаспецыялізаваная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)